Билеты: Билеты по белорусской литературе
больш важнага).
8. Жыццевая аснова Васiля ("жыцце - не вясёлае, бесклапотнае свята, а
найбольш доугi i клопатны будзень". Васiль амаль не выходзiць за межы сваёй
сядзiбы i уласнага поля).
9.Адносiны да перамен, гiстарычных пераутварэнняу (старое i новае, змрочнае i
светлае, злое i добрае пераплялiся у душы Васiля асаблiва моцна i трагiчна.
Васiль цалкам знаходзiцца ва уладзе мужыцкай мудрасцi i верыць ва усталяваны
парадак, у вечныя законы жыцця. Усведамленне неабходнасцi змен даецца яму
няпроста, ен з цяжкасцю уступае нацiску новага).
Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi. 17.1
Нарадзiуся М.Багдановiч у Мiнску сто два гады назад (9 снежня 1891г.).Так
здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося толькi першыя пяць
год. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад ад гэтай зямлi тысячамi вёрст: жыу
у Нiжнем Ноугарадзе, Яраслауле, Ялце.
Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц.
Але М.Багдановiч добра ведау, что у краiне казачных бароу i пушчау, азёр i
рэк, гаруе i пакутуе працоны народ.
Верай у гiстарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху i
лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Памiж лясоу Егiпецкай зямлi...", дзе
аутар паказау сябе выдатным майстрам санета.
Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна
запалау яго паэтычны талент, М.Багдановiч сеяу промнi жыватворнага святла. I
самы яркi з iх, ззяе i праз тры чвэрцi стагодзя, безумоуна, "Пагоня".
Верш народжаны зацяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны "Пагонi"
- змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я у народ. Не пераможныя
конi iмчацца з далекай мiнуушчыны на дапамогу сеняшнему беларусу, каб змог
адчуць ен сябе вялiкiм.
З роднай зямлей з краем буслоу Багдановiчу давялося сустрэцца толькi у
дваццацiгадовым узросце (1911).вынiкам творчай працы на Беларусi з`явiууся
цыкл вершау "Старая Беларусь".Адзiн з вершау гэтага цыкла - "Слуцкiя ткачыхi"
- асблiва кранае сваей чалавечнасцю,задушеуным лiрызмам.
Творчасць М.Багдановiча - гэта цэлае жыцце.У зборнiку вянок можна знайсцi
словы пра мары спадзяваннi паэта,яго iнтымныя пачуццi прызнаннi у любовi да
роднай зямлi,пра адносiны да паэта i паэзii.Яго цiкавяць агульна чалавечыя
пытаннi вечнага i часовага,праблемы жыцця i смерцi.У вершы "Жыве не вечна
чалавек" аутар сцвярджае што чалавечае жыцце (у параунаннi з вечнасцю )
вельмi кароткае,i пражыць яго трэба з высокiм напалам,ярка ,хвалююча. Пасля
сябе чалавек павiнен пакiнуць след,добрую памяць.
Немалаважную ролю займае у творчасцi Багдановiча iнтымная лiрыка. У рамане
"Зорка Вянера" юнак засмучаны тым , што павiнен расстацца з любай
дзяучынай.Ен абяцае , што у далекiм краi, куды ен едзе, усе свае жыцце будзе
помнiць каханую. Пра яе будзе напамiнаць i Венера, якой, безумоуна вядома пра
пакуты разлучаных сэрцау.
Сучасная беларуская проза, яе тэматыка, асноуныя героi. 17.2
Сучасная беларусская проза жыве клопатамi пра час, народны лёс, якi
праламляецца у лёсе осбных людзей.Яна вызначаецца пiльнай увагай да асобы
чалавека i штодзённых праяу жыцця.
Разам з традыцыйнымi у сучаснай беларускай лiтаратуры з'явi- лiся новыя тэмы,
уласцiвыя мiнавiта сённяшняму дню. Гэта перш за усё Чарнобльская тэма, а
таксама сталiнскiя рэпрэсii 30-х годоу. Больш абвострана ставiцца пытанне аб
жыццi сённяшняй вёскi i яе праблемах, аб неабходнасцi беражлiвых адосiн да
прiроды, аб сэнсе чалавечага жыцця.
Значнае месца у сучаснай беларускай прозе займаюць творы на мараль на-этычныя
тэмы.
У рамане В.Адамчыка "Чужая бацькаушчына" выкрываюцца меркантыльнасць,
уласнiцтва, прага нажывы, бездухоунасць. Раман прысвечаны паказу жыцця былой
Заходняй Беларусi напярэдаднi яе вызвалення. У цэнтры яго-сям'я Уласа
Курсака. Жыццё самога Уласа, здаецца, не заслугоувае папроку: не крау, не
падманвау, не рабiу зла людзям, не быу гультаём i абiбокам. Але ж жыу па
прынцыпу "мая хата з краю".Не кому ён асаблiва не дапамог, заусёды застаючыся
у цянi. Пражыу жыццё Улас, пры гэтым не страцiюшы сябе як чалавека. Але
пакаранне за жыццё у сваёй нары, толькi дзеля сябе не мiнула яго, пала маушы
лёс дачкi Алесi. Жыла яна хцiва, зайздросна, з бабскiмi забабонамi i
сваркамi. Алеся страчвае чалавечую годнасць, пераступае праз народную мараль
i этыку i аказваецца здольнай на злачынства, здраду. Яна выходзiць за муж за
парабка Iмполя. За тым атручвае свякруху i нямую залоуку, перапiсваючы на
сваё iмя зямлю. Але не прыносiць шчасця чужая бацькаушчына Алесi, яна
ператвараецца у рабыню зямлi, маёмасцi i бытавых абставiн. Няутульна
становiцца i Iмполю, для якога шырокi свет закрыуся вузкаэгаiстычнымi,
дробнымi i нтарэсамi. У другiм рамане В. Адамчыка "Год нулявы" (1983)
прасочваецца далейшы лёс герояу. Падзеi адбываюцца у 1939 годзе, калi
Заходняя Беларусь сустракала воiнау Чырвонай Армii. З тымi, хто выйшау на
сустрач воiнам быу i Iмполь.
З большай сiлай у сучаснай беларускай прозе пачынаюць гучаць словы аб роднай
прыродзе i клапатлiвых адносiнах да яе. Праблема узаiмаадносiн чалавека з
прыродай пастаулена у рамане I.Пташнiкава "Мсцiжы" (1972). Кожнае дрэва у
лесе i кожная жывая iстота у iм да дробнiц знаёма галоунаму герою рамана
Андрэю Вялiчку. Жыццё яго арганiчна злiта з прiродай. У сутыкненнi са
спажывецкiмi настроямi, з бяздушнымi адносiнамi да людзей i прыроды Вялiчка
выходзiць пераможцам i застаецца жыць у Мсцiжках. Ён не пакiдае родных
мясцiн, дзе пражыу амаль усё сваё жыццё, дзе пахавау дарагога яму чалавека.
1. Iдэйны змест паэмы Максiма Танка "Люцыян Таполя" Праблема мастака i
мастацтва у паэме. 18.1
Тэма бяссмерцтва народнага мастацтва, лес таленавiтых мастакоу з народа
раскрываюцца у паэме "Люцыян Таполя" (1946). Галоуны герой паэмы - народны
умелец, пад рукамi якога, "бы ад чарау нейкiх, ажывала нават нежывое".
Смаргонскiя лесарубы, рыбакi, каханая Тэкля станавiлiся апосталамi,
прарокамi, а прыгнятальнiкi - iрадамi, рознымi пачварамi. Бiскуп Сямашка ня
мог дараваць такога прастому "хлопу", чалавеку з народа, i прыдумау цяжкую
кару: "пад страхам пекла i пракляцця цэлых дзесяць год адбыць пакуты i не
брацца за свае мастэства". Для мастака гэта азначала духоуную смерць. Але
Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо "хацеу пакiнуць пакаленням след
жыцця свайго, сваiх пакут, сказ пра мары, пра свае iмкненне".
Мастак пасiвеу i так змянiуся за дзесяць пакутных гадоу, што нават сябры
перасталi яго пазнаваць i (жыцця) крыудзiцель бiскуп Сямашка даверыу
непазнанаму Люцыяну Таполi збудаваць не батлейку, а новую сапраудную святыню.
З гэтага моманту фабула паэмы развiваецца паводле прынцыпу помства жыцця -
помства мастака, як у народных казках. Назло саноунаму артадоксу Люцыян
Таполя дазволiу свабоду творчасцi, дау выйсцi пакутлiвай патрэбе
справядлiвасцi.
Не самой помствай, а творчым i стваральным парывам поунiлася душа мастака, ен
хацеу пакiнуць людзям запавет, асудзiць уцiск над творчасцю. Сiлы зла
паказаны у вобразах хiмер, падобных да паноу i духоунiкау-езуiтау, "даайца
Сямашкi". Усе яны заузята паузуць "па душу, па думку чалавека, што як сонца
слепiць вочы iм...-чорным сiлам пекла". Мастак доляу свайго крыудзi целя за
жывое:
Дзесяць дзен хварэу Сямашка бiскур
I крычау, каб прывялi Таполю.
На дзесятый дзень памер свiтаннем.
Люцыян Таполя вымушаны быу усеж уцякаць ад жывых прататыпау сваiх хiмер. Ен
знiк у народзе, i толькi новыя творы, што выплывалi з народных глыбiнь,
гаварылi пра неумiручасць таленту i мастацкай прауды, якiм няма i быць не
можа нi канца, нi пачатку:
Бо у народзе
Як у прадвечным лесе,
Дзе ты знойдзiш дрэва, ад якога
Шум вясны пачауся?
Дзе ты знойдзеш!
Эвалюцыя духоунага свету Ганны Чарнушкi у рамане Мележа "Людзi на балоце". 18.2
У цэнтры рамана "Людзi на балоце" - жыхары глухой вескi Куранi, адрэзанай ад
знешняга свету непраходжымi палескiмi балотамi.
Але цiхае жыцце куранеуцау было абуджана рэвалюцыяй. На вачах пачау мяняцца
быт. Па-рознаму аднеслiся да гэтых грандыезных перамен жыхары вескi, i у
першую чаргу Васiль i Ганна (галоуныя героi твора).
Прырода узнагародзiла Ганну рэдкай прыгажосцю i прываюнасцю, дасцiпнасцю,
чулай душой i пяшчотным сэрцам. I маральна i духоуна Ганна вельмi прыгожая.
Учынкi яе бескарыслiвыя, пазбаулены халоднага разлiку. Хараство гераiнi i у
яе здольнасцi чуйна адклiкацца на чужы боль, падтрымаць у цяжкую хвiлiну.
I.Мележ часта паказвае дзяучыну у сiтуацыях, дзе выяуляюцца гэтыя рысы яе
характару. Яна жыве па прынцыпц:"Нiколi не рабiце iншым таго, чаго не хацелi
б вы, каб вам рабiлi iншыя".
Як i усе куранеуцы, Ганна з маленства прывыкла да працы. I тут не было ей
роуных. Яна выдзяляецца сярод аднавяскоуцау надзвычайным спрытам. I у рамане
мы бачым яе у асноуным за працай: на сенажацi, у полi з сярпом у руках, за
малатарняй у Карчоу, у ягадах, на полцы бульбы, у хлопатах па гаспадарцы.
Ганна пяшчотна, горача, самаадданна пакахала Васiля. Яна марыць аб вялiкiм
шчасцi i чыстым каханнi, але у яе жыццi усе складваецца iнакш. Першае
каханне, трапятное i нясмелае пачуцце, з самага пачатку абразiу сам Васiль.
Павеерыушы у брыдкiя плеткi, ен растаптау усе тое прыгожае, што iснавала
памiж iмi. I яна, абражаная i пакрыуджаная, насуперак свайму жаданню, без
кахання выходзiць замуж за Яухiма, спадзеючыся на спрадвечнае "сцерпiцца-
злюбiцца". Але не злюбiлася i не сцярпелася. I чым даужэй яна жыве у сям'i
Глушака, тым больш выразна разумее усю жахлiвасць свайго становiшча. Асаблiва
балюча адчула Ганна свае становiшча жонкi-рабынi, калi нарадзiла дзiця. Стары
Глушак прымусiу яе ехаць на сенакос разам з Верачкай, дзе тая захварэла, а
пазнейпамерла. "Бог дау - бог узяу",- вось рэакцыя Глушакоу на смерць
дзiцяцi.
Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi "сведкамi",
нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоу i iдзе працаваць у школу (да настаунiцы
Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху.
Лес Ганны склауся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраудалiся
(Васiль застауся з зямлей). Зварот у бацькаву хату душэунага спакою не
прынес, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.
Iдэйна-тэматычная накiраванасць рамана Нiла Гiлевiча "Родныя дзецi". 19.1
"Родныя дзецi" - твор з пастаноукай глабальных чалавечых праблем: закаленне
гiстарычнай i культурнай памяцi народа, прыроднага асяродзя, усяго
спадчынадухоунага, што вызначае аблiчча кожнага народа на зямлi. Прычым
маштабнасць паэтычных задач канкрэтызуецца у лесе асобнага чалавека,
працоунага раду, нацыянальнай рэчаiстасцi.
У працавiтым сялянскiм радзе, з якога выходзiць галоуны геройкам пазiтар
Сцяпан Вячэра. I у наш час застаецца тыя каштоунасцi, якiя пацвер джаны
вопытам пакаленняу: любоу да жыцця, надзеленага прыродай i чалавечай Мацi:
любоу да зямлi, яе усеагульнай мацi, жывога i нежывога i сумленная праца на
ей: радасць падзей у сям'i у айчыне, у свеце. Паэт раскрывае гэтыя iдэi праз
перапетыi лесу герояу, праз канкрэтныя жыццевыя сiтуацыi i. фiласофскiя
гутаркi упрыватнасцi дыялог памiж гасцямi перад пачаткам застолля у гонар
мацi: Iх трыважаць педагагiчныя праблемы i выха ванне пачуццяу, знiжэнне
урауня маральна культуры грамадства i наступ няз начства, разгульная
дзейнасць якога не будзь Гламазды мелiаратара/"такiя вывернуць з карэннем
апошнi кусцiк на зямлi".
Паэт стварае яркiя, запамiнальныя характары, цiкавыя народныя тыпы. Жыццевай
мудрасцю i грунтоунасцю вылучаецца у творы сцяпанау дзядзька i брат Томас.
Сучасная беларуская драматургiя, яе тэматыка, (на прыкладзе двух-трох
творау). 19.2
З iмем Адрэя Макаенка (1920-1982) звязваюць пачатак новага этапу у развiццi
беларускай сатырычнай камедыi.
А.Макаенак выступiу i уц новым для беларускай драматургii жанры - жанры
трагiкамедыi. Адна з першых такiх п'ес - "Зацюканы апостал" - прысвечана
замежнаму жыццю з яго надзеннымi праблемамi. Дзецi, не маючы агульных
поглядау з бацькамi, пратэстуюць супраць буржуазна-мяшчанскiх iдзелау i
звычак, бяздушнасцi i жорсткасцi. Аднак пратэст дзяцей сцiхiйны, i ен
заканчваецца паражэннем: сын, якi хацеу перабудаваць грамадскiя парадкi
наоснове справядлiвасцi, становiцца iдыетам,"зацюканым апосталам", бяздумным
выканауцам загадау старэйшых , простым вiнцiкам у складанай машыне жыцця.
Напiсаная на замежным матэрыяле, трагiкамедыя паказвае калiзii i заганы
чалавечага характару любой краiны, у тым лiку i нашай.
Значную вядомасць у рэспублiцы i за яе межамi адтрымалi п'есы М.Матукоускага
"Амнiстыя", "Наследны прынц", "Апошняя iнстанцыя", "Мудрамер". У iх
узнiмаюцца праблемы жыцця сучаснай вескi, адказнасцi бацькоу перад дзяцьмi за
iх выхаванне, маральнага удасканалення чалавека. У адным з апошнiх творау -
камедыi "Мудрамер" (1987)- расказваецца пра вынаходнiка-энтузiяста Мiкалая
Мурашку. Ен сканструявау прыбор, якi вымярае чалавечую дурноту. Калi у крэсла
з рычагомпадгалоунiкам садзiцца таленавiты чалавек, то гучыць арыя князя
Iгара, калi дурань-лбюцца турботныя гукi паланеза Агiнскага. П'еса выкрывае
чыноунiкау i функцыянерау, якiя спрабуюць у сучасным жыццi iграць першыя
ролi.
Сучасная беларуская драматургiя вызначаецца багаццем i разнастайнасцю
тэматыкi, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургау адлюстравання
суровай прауды жыцця, стварэння праудзiвых характарау нашых сучаснiкау. Таму
лейтматывам многiх п'ес з'яуляецца думка аб складанасцi сучаснага жыцця,
месцы i ролi у iм чалавека. Разам з традыцыйнымi тэмамi (подзвiг у Вялiкай
Айчыйнай вайне, мiрная стваральная праца, жыцце калгаснай вескi, маральна-
этычныя праблемы) у беларускай драматургii узнiкаюць новыя. I адна з iх -
белыя плямы у гiстрыi бекларускага народа i час змрочных рэпрэсiй. На усю моц
пачынаюць заяуляць пра сябе i творы аб экалагiчнай сiтуацыi на Беларусi.
Сучасная драматургiя, пераасэнсоуваючы факты i з'явы мiнулых часоу, аналiзуе
(паказвае) iх з пункту гледжання сенняшняга дня па-новаму яна выходзiць i да
складаных.
Сацыяльна-псiхалагiчная характэрыстыка вобразау у апавяданнях Мiхася Лынькова
"Сустрэчы" i "Над Бугам". 20.1
Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Армii з
белапалякамi. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранiшняга наступлення, у вынiку
якога яны павiнны авалодаць процiлеглым берагам Буга, дзе акапауся вораг.
Рыхтуюцца да гэтай бiтвы i Васька Шкатау з Ванькам Разанскiм.
Васька Шкетау - чалавек без бiяграфii, якi не памятае нi бацькоу, нiродных,
нi сяброу. Мiнулае яго - страшны сон, нейкае непаразуменне. Працавау
падкухарам у тракцiры. Быу басяком, злодзеем, задзiрыстым буянам, якога не
хацелi лiчыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоу у Чырвоную Армiю, стау
салдатам.
Васька Разанскi - патомны разанскi селянiн, якi пайшоу на вайну, пакiнуушы
дома жонку i чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытнiх на сваей паласе",
"аб дзецях-румзах, аб жонцы".
Бераг быу узяты чырвонаармейцамi. Смяртэльна паранены у баi, Васька Шкетау
перажывае пачуцце радасцi ад таго, што вораг разбiты. Памiраючы, ён
шэпча:"Эх, позна, позна, i так рана, рана...". У гэтых словах - шкаданне, што
яго шчаслiвае жыцце прыйшло позна i што так рана трэба памiраць. Памi раючы
ад ран Ванька Разанскi ужо думае не пра салдацкi мяшок, а пра свой
"непераможны полк", пра якi ен з пачуццем гордасцi гаворыць у перадсмяротным
пiсьме жонцы Алене.
М.Лынькоу адлюстроуваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае
перавыхаванне чалавека у агнi грамадзянскай вайны. Героi апавядання "Над
Бугам" рознымi шляхамi прыйшлi у Чырвоную Армiю, i у працэсе змагання з
белапалякамi яны становяцца новымi людзьмi, аддаюць свае жыцце за справу
вызвалення працоунага чалавека. Асаблiва глыбокага пранiкнення ва унутраны
свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданнi "Сустрэчы".
Захар Крымянец - галоуны герой апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае заданне,
кiруючыся уласным пачуццем абавязку, забiу правакатара, свайго ранейшага
сябра. За гэта Захар быу асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне.
Вызваленне прыйшло у 1939 г. З групай былых палетычных зняволеных Захар
Крымянец вяртаецца на радзiму. А жорсткi лес рыхтавау для Захара новыя
выпрабаваннi. У старой, спакутаванай жанчыне ен ледзь пазнау жонку, ад якой
даведауся пра смерць сына i арышт дачкi Вярунькi.
У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоу паказау нязломнага змагара за свабоду,
аптымiста. Згартаваны жыццевымi выпрабаваннямi, ен мужна пераносiць
асаблiства гора i верыць у шчаслiвую будучыню народа.
Тэматыка, гуманiстычныя i агульначалавечыя матывы творчасцi Максiма Танка. 20.2
Паэзiя Максiма Танка (Яугена Iванавiча Скурко), народнага паэта Беларусi,
лаурэата Ленiнскай прэмii, сагрэта дабрыней i даверам да чалавека. Для паэта
вершы - гэта i прызванне, i праклем, i шчасце, i мука, i свяшчэнны абавязак.
У ваеннай лiрыцы М.Танка (зборнiкi "Вастрыце зброю", "Праз вогненны
небасхiл") цэнтральнае месца займае вобраз Беларусi-партызанкi, паланенай,
але няскоранай. У паэii ваенных гадоу поруч з матывамi пагрозы фашызму
выразна чуецца вера у перамогу дабра над сiламi зла. Герой ваеннай лiрыкi
М.Танка нi на iмгненне не забывае, за што, у iмя чаго ен змагаецца. Вайна для
яго не прызванне, а цяжкi, неабходны абавязак.
У гады вайны быу напiсаны верш М.Танка "Родная мова" (1943). Мова беларусау
асэнсоуваецца аутарам як арганiчная, iстотная часцiца духоунай культуры
народа. У самыя цяжкiя моманты гiсторыi мова дапамагала людзям выстаяць, не
страцiць веры у лепшую будучыню.
Паэтызуючы родную мову, услауляючы велiч i сiлу народа, яго гiсторыю паэт
заклiвае любiць i шанаваць сваю Айчыну, сваю мову, якая дае струмам песнi, а
паэтам - натхненне.
Да творау перыяду Вялiкай Айчыйнай вайны адносiцца паэма "Ямук Сялiба" у якой
раскрываюцца вытокi усенароднай партызанскай барацьбы, патрыятызм i мужнасць
абаронцау бацбкоускай зямлi.
Пясляваенная паэзiя М.Танка вызначаецца тэматычнай шырыней i разнастайнасцю,
фiласофскай разнавялiкасцю, маштабнасцю (зборнiкi "Каб ведалi", "На камнi,
жалезе i золаце", "У дарозе", "Хай будзе святло").
Максiм Танк - прынцыповы гуманiст. Для яго вялiкая барацьба за лепшыя iдэалы
чалавецтва - гэта барацьба не толькi за сацыяльную справядлiвасць, але i за
паэзiю супраць антыпаэзii, за гармонiю супраць дэструктыунасцi, за розум
супраць бясплоднага самагубнага крыуляння.
У вершы-верлiбры "Перапiска з зямлей", якi адкрывае аднайменны зборнiк,
сцвярджаецца велiч працы чалавека, якi усе жыцце прысвяцiй зямлi i плугу.
Сэнс сваей паэзii М.Танк бачыць у цеснай адмесцi з жыццем людской працы, з
сенняшнiм жыццем, трывожным i неспакойным.
У вершах М.Танка есць прастата, высокая духоунасць i неаслабная увага да
людзей, да свету, да таго, пра што ен пiша. Верш "Рукi мацi"-гiмн працавiтым
мацiным рукам, якiя нiколi не ведалi адпачынку. Мацi з'яуляецца для паэта
увасабленнем чалавечай.... высакароднасцi, сцiпласцi.
Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце".
Галерэя характарау у творы. 21.1
"Людзi на балоце" - раман пра жыхароу глухой весачкi Куранi, адрэзанай ад
знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. I.Мележа больш за усе пры
цягвае штодзеннае жыцце куранеуцау, тое знешне неяркае, аднастойна - шэрае, з
чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенау людзей, моцна
прывязаных да зямлi.
Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмi ужо
"празаiчным". Нiякiх значных подзвiгау, абсалютна нiчога гераiчнага куранеуцы
у рамане не робяць. Днi кожнага з iх перапоунены неадкладнымi справамi,
клопатамi, якiя з году у год паутараюцца. Трэба i сваячасова скасiць сена на
гiблым балоце. I зжаць неурадiвае жыта, i зкалацiць яго цагамi. I назбiраць
грыбоу у лесе i ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце бясконцых турбот,
гаспадарчых разлiкау i разваг iдуць год за годам, праходзiць жыцце палешукоу.
Вядома, што не толькi працай захоплены "балотныя людзi", хоць iменна ей
аддаюць яны большую частку свайго часу. Есць у iх час роздыху, традыцыйныя
святы, днi вяселасцi, зусiм непабныя на чарагу iншых будзеных дзен. Тады яны
тоупяцца на нядзельным кiрмашы у суседнiх Юравiчах, п'юць самагонку i
спяваюць песнi на вяселлi, шумяць на сходцы, да хрыпаты спрачаючыся пра
зямлю, пра яе перадзел.
З амаль этнаграфiчнай дакладнасцю одмоулен у рамане быт беларускага палесся.
Перад намi - нiбы замкнуты у сябе, звычайны вясковы свет, дзе свае
нацыянальныя традыцыi, паданнi i пелер'i, зiмовыя дзявочыя пасядзелкi,
iгрывчы з песнямi, калядная варажба i хаджэнне з "казой" - гэта i многае
iншае натуральна i свабодна увайшло у раман.
Варта уважлiва усяукацца у наiуна-прастелушны расказ аб начной сустрэчы з
ведзьмакамi, прходзецца ад чаго, як старая знахарка верыць чарадзейнаму
"зелью" з лекавых трау, або звярнуць увагу на апiсанне абеда у сям'i
куранеускага кулака Глушака, якi строга захоувае демастроескiя счмейныя
традыцыi, i лёгка адчуць, з якiм веданнем усяго укладу народна-сялянскага
жыцця выпiсаны шматлiкiя жанравыя карцiны рамана.
I усе гэта укдачана аутарам у раман не дзеля дэмагогii i паэтiзацыi
старадаунасцi. Зроблена гэта у iмя паунаты мастацкага узнаулення жыцця
сялянства, якое не разабавiлася ад iнстiжа засасонау мiнулага, а ужо збудзеца
да затыунай "творчасцi новага жыцця".
Асноуныя матывы i вобразы дарэвалюцыйнай лiрыкi Я.Коласа. Тэма роднага краю у
яго паэзii. 21.2.
Дарэвалюцыйная творчасць Я.Коласа - гэта прадаужэнне дэмакратычных традыцый
беларускай лiтаратуры мiнулай эпохi. Падобна Ф.Багушэвiчу, Я.Колас малявау
змрочную, прасякнутую сумам i жальбой карцiну жыцця зняважанага i зняволенага
мужыка. У яго першым вершы "Наш родны край", надрукаваным у 1906 г. i у
пазнейшых творах "Веска", "Наша сяло", "Ворагам" створана праудзiвая карцiна
старой жабрацкай Беларусi. Паэт заклiкае бедны народ не гнуцца перад
багатымi, не спадзявацца на iх дапамогу, а самому быць кавалем уласнага
шчасця.
Галоуным героем дарэвалюцыйнай паэзii Я.Коласа з'яуляецца чалавек працы,
вольналюбiвы "мужык", якi не хоча мiрыцца з iснуючым ладам, не хоча больш
цярпець i пакарацца. Ен хоча карыстацца пленам сваей працы, хоча жыць па-
чалавечы. У вершы "Мужык", напiсаным у турме, Колас не толькi расказвае пра
цяжкае жыцце беларуса-працаунiка, але i заклiкае яго да барацьбы за лепшую
долю.
Паэзiя Я.Коласа была паэзiяй тугi i смутку. Невыпадкова свой першы зборнiк
вершау паэт назвау "Песнi жальбы" (1910). У iм многа лiрычных, шчырых вершау
пра бацькоушчыну, пра "забыты багам край". У вершы "Родныя вобразы" Я.Колас
звяртаецца да роднага краю i да самога сябе з пытаннем-роздумам якая сiла
прываблiвае яго да бацькоускай зямлi, чаму напауняецца яго сэрдца смуткам i
радасцю:
Вобразы мiлыя роднага краю,
Смутак i радасць мая!
Што мае сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я
К вам мае узгорачкi роднага поля,
Рэчкi, курганы, лясы,
Поуныя смутку i жальбы нядолi,
Поуныя сумнай красы?
Цудоуныя беларускiя мясцiны выклiкаюць у паэта не толькi радасць i
замiлаванне, але i сум. У гомане спелай нiвы, шчаслiвым шуме-гудзе высокага
лесу, у цiхай жальбе палеу паэт чуе "песнi цягучыя, песнi пакутныя" простых
людзей працы. Яго сэрца балiць за прыгнечаны народ, зняволеную рад зiму.
Тужлiвы боль чуецца у радках вершау Я.Коласа пра родную старонку, пра жыцце
вескi i яе людзей. Сiротлiва выглядаюць скрыуленыя хаткi, сумныя вербы,
могiлкi з пахiленымi крыжамi, вузкiя крывыя сцежкi:
Край мой родны, бедна поле!
Ты глядiш, як сiрата.
Сумны ты як наша доля.
Iдэйны змест паэмы Янкi Купалы "Бандароуна". Раскрыцце маральных якасцей
герояу. Фальклорная аснова твора. 22.1.
Бандароуна - чалавек непадкупнага сумлення. Для гэтай гордай i свабода
любiвай дзяучыны самае святое - дзявочы гонар, чалавечая годнасць. Яна больш
за усе цэнiць свабоду i нiколi не стане жыць у няволi. Гэту свабоду яна
прадаць не можа. I калi вырашаецца лес Бандароуны, яна не можа здрадзiць
сабе. Гераiня вырашае лепш загiнуць, чым паступiцца сваiм сумленнем. Смела i
мужна абараняе Бандароуна свае дзявоцтва, чалавечую годнасць, права на жыцце
i свабоду. Смеласцi, мужнасцi дзяучыны можна пазайздросцiць.
Народ любiць сваю гераiню, яна - яго крывiнка, яго дачка. "Уцякай жа
запагодай, донька маладая",- вучаць дзяучыну старэйшыя. Яе смерць стала той
апошняй кропляй, што перапоунiла чашу народнага цярпення. I народ уздымаецца
на помсту за сваю гераiню, якая "налажыла... за усiх галавою". Хаваючы
Бандароуну, людзi прыбралi яе, як да шлюбу, у бель i вэлюм, звiлi вяночкi з
руты-мяты. Белы колер, кветкi руты-мяты - сiмвал чысцiнi дзявочай. Як ба чым,
не толькi перад мужнасцю, але i перад гэтай чысцiней схiлiлiся галовы
людскiя.
Ды што людзi. Бандароунай захапляецца сама прырода. Яна - блiзкi сябар i
дарадчык дзяучыны. Прырода раздзяляе разам з гераiняй яе радасцi i гора,
ласку i чалавечую цеплыню. Уцякае Бандароуна ад панскай пагонi - ночка аб
дымае яе, вецер расплятае косы, песцiць белыя грудзi.
Асаблiвыя адносiны да Бандароуны у аутара. Паэт любуецца, захапляецца
дзяучынай, спачувае ей. Аб гэтым гавораць не толькi прамыя звароты да
"галубкi" (так пяшчотна называе яе Я.Купала), але i кожны радок паэмы. Аутар
не проста апiсвае знешнi выгляд, паводзiны Бандароуны, ен зачараваны ею. I
таму паэт можа казаць толькi так: губкi, ручкi, галоука, вочкi.
Многiя эпiтеты, параунаннi, словы-сiмвалы запазычаны з вуснай народнай
творчасцi нездарма. Нiхто не можа лепш ацанiць вартасцi чалавека, чым народ.
Таму у паэме жыве i вецер крылаты, i бярозка бела, i рута-мята, i трытаполi.
Усе тут працуе на вобраз Бандароуны, нават вобраз пана Патоцкага. З асаблiвай
стараннасцю малюе Я.Купала разбрэшчанасць, пагардлiвасць да людзей пана з
Канева, лютасць яго. Ен "нi старому, нi малому не спускае жартау". Гэта
бязлiтасны прыгнятальнiк, увасабленне сiл тыранii, жорсткасцi i амаральнасцi.
Пад яго прыгнетам "стогне змучана Украiна, к небу шле пракляцце". I чым
цямнейшыя фарбы выбiрае аутар для стварэння гэтага вобраза, тым вышэу
узнiмаецца над iм Бандароуна.
Месца i назначэнне жаночых вобразау у трылогii Я.Коласа "На ростанях". 22.2
Узаемаадносiны Лабановiча i Ядвiсi, дачкi падлоучага Баранкевiча, адносяцца
да лiку лепшых любоуных старонак беларускай прозы.
Можна сказаць, што, прыехаушы настаунiчаць, Лабановiч жыве прадчуваннем
кахання. Прыгажосць, i у тым лiку прыгажосць жаночая, не пакiдае яго
раунадушным.
Каханне Лабановiча да Ядвiсi пачынаецца калi не з першага позiрку, то, бадай,
з першага знаемства. Ядвiся не такая прыгожая, як панна Марына цi Людмiла,
але за тое - настаунiк адчуу гэта адразу - багацей душой, праявамi унутранага
жыцця.
Лабановiч i Ядвiся толькi уступаюць у жыцце, таму iх каханне - першае,
нясмелае, юнацкае. I ен, i яна - натуры дастаткова гордыя, каб паступiцца
сваiм гонарам нават у iмя кахання. Калi ж гаварыць пра Ядвiсю, то на яе
псiхiку моцна падзейнiчала жорсткае абыходжанне, здзекi, якiя чынiу бацька
над мацi, з-за чаго тая маладой сышла у магiлу. Таму у кожным мужчыне Ядвiся
схiльна бачыць тырана, "гэрада".
Ядвiся - шырокая, багатая, няурымслiвая натура, адна з тых дзяучат, якiя самi
не баяцца зрабiць першы крок у каханнi. Раунуе яна настаунiка да паннау
Людмiлы цi Марыны, па вясне заносiць у яго пакой букецiк кветак, прыладжывае
у кнiгу запiску са шматзначнымi словамi "мiлы... дурань" (а потым выкрадае
яе), першая цалуе настаунiка, не дазволiушы пацалаваць сябе.
Назва усяму гэтаму адна - каханне. I усе ж не разгарэлася яно у страсць, не
стала сiлай, якая б прадыктавала дзяучыне жыццевае рашэнне. Iнтуiтыуна
Лабановiч адчувае душэуную Ядвiсiну няустойлiвасць мiтусню супярэчлiвых
пачуццяу, таму, баючыся абразы, надае сваiм прызнанням жартаулiвую форму.
Лабановiч пакiнуу Цельшынскую школу. Жыць у мясцiнах, дзе усе нагадвала
Ядвiсю, першае, захлiснуушае усю iстоту, але няудалае каханне, ен не здолеу
бы. Нават ад'ехаушы, чакае лiста ад Ядвiсi, пiша у Хатовiцкую воласць
знаемаму памочнiку пiсара Дубейку. Лiста няма. Так закончылася першая i,
скажам, вельмi значная старонка душэунай бiяграфii героя. Закончылася, як
бачым, расчараваннем, але гэта далека не апошняе расчараванне, якое напаткае
Лабановiча на жыццевых дарогах.
Хто ж вiнаваты, што двое прыгожых, блiзкiх духоунымi iмкненнямi людзей не
могуць сысцiся, абаранiць свае шчасце? Абставiны жыцця - толькi такi можа
быць адказ. Адна з прычын гэтаму: цяжкiя, пакутлiвыя умовы Ядвiсiнага жыцця у
бацькавай сям'i, яе маладосць, жыццевая нявопытнасць.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны у сучаснай беларускай прозе (на прыкладе двух-
трох творау). 23.1.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны, да якой звяртаюцца пiсьменнiкi як старэйшага,
так i малодшага пакаленняу, стала вызначальнай для сучаснай беларускай
лiтаратуры.
Ад iмя пакалення, чые юнацтва прыпала на гады ваенных выпрабаванняу, пiша
Аркадзь Марцiновiч. Убачанае i перажытае на вайне паслужыла яму матэрыялам
для раманау "Не шукай слядоу сваiх", "Груша на Голым Полi", аповесцi "Няхай
iдзе дождж". Храналагiчныя рамкi рамана "Груша на Голым Полi" (1986)
невялiкiя - вясна - восень 1942 г. Галоуны герой - беларускi юнак Iгнат
Валока. Скончыушы ваеннае вучылiшча ен становiцца камандзiрам роты
супрацьтанкавых ружжау. Часць дзе ен пачынае новую службу, рыхтуецца на
фронт. А потым - перадавая, баi,удачы i няудачы,горыч страт, успамiны пра
родную веску i яе людзей. Паступова прыходзiць воiнская сталасць, якая не
дазваляе герою рамана думаць толькi пра сябе. Валока клапоцiцца пра сяброу,
думае пра свой пачэсны абавязак перад Радзiмай, у iмя вызвалення якой гiне у
цяжкiм 1942 годзе. Заключны раздел рамана - першы пасляваенны год.
Наладжваецца мiрнае жыцце ужо без прыгажунi-грушы, якая засохла на голым
полi. Iгнатау бацька, у якога загiнулi два сыны i два зяцi, ставiць на
папялiшчы новую хату. Жыцце, на думку аутара, нягледзячы на страты i згубы,
нельга спынiць, яно прадаужаецца.
Тэма Вялiкай Айчыйнай вайны выразна раскрылася у дылогii А.Адамовiча
"Партызаны" (раманы "Вайна пад стрэхамi" i "Сыны iдуць у бой"). У "Хатынскай
аповесцi" (1972) А. Адамовiч расказвае пра пасляваенны час. Едучы у Хатынь
героi твора успамiнаюць ваенныя гады, кожны прыгадвае сваю уласную Хатынь.
Жудасным расказам пра людзей, якiя ператварылiся у катау, здраднiкау,
з'яуляецца аповесць А.Адамовiча "Карнiкi" (1979).
Пачатку вайны i перыяду разгортвання партызанскага руху на Беларусi прыс
вечаны раманы I.Навуменкi "Сасна пры дарозе", "Вецер у соснах", "Сорак
трэцi". Дзеянне у iх разгортваецца у мястэчку Бацькавiчы i у навакольных
весках. Аутар паказвае, праз якiя цяжкiя, пакутлiвыя выпрабаваннi прайшлi
Сцяпан Птах, Кардаш, Хадоська, Нiчыпар, Гулiк, Вадэйка, якiя становяцца
актыунымi барацьбiтамi супраць ворага у партызанскiх атрадах. Нямала радкоу
прысвечана маладым падпольшчыкам Мiцю Птаху, Шуру Гаранку, Iвану Лобiку.
Пiсьменнiк ускрывае прычыны духоунага падзення, здрады такiх тыпау, як
Забела, Дзенiскевiч, Спаткай, Басняк. Завяршаецца трылогiя сiмвалiчнай сцэнай
- Мiця вяртаецца да сасны пры дарозе,якая увасабляе бессмяротнасць жыцця.
Жанр твора В.Дунiна-Марцiнкевiча "Пiнская шляхта". Характарыстыка дзеючых
асоб п'есы. (23.2)
Камедыя "Пiнская шляхта" - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай
драматургii - пiсала пасля рэформы 1861 г. i паустання пад кiраунiцтвам
К.Калiноускага 1863 г., у час чорнай рэакцыi, калi на Беларусi гаспадарылi
царская ваеншчына i чыноунiцтва. У камедыi аутар выкрывае паразiтычную
сутнасць чыноунiкау, якiя iмкнулiся нажыцца за кошт падману i хабарнiцтва,
высмейвае абмежаванасць шляхты.
Дзеянне у "Пiнскай шляхце" адбываецца у адным з глухiх палескiх засценкау
Пiнскага павета, дзе усе лiчаць сябе шляхцiцамi, дваровымi. Двое "шляхцiчау"
- Iван ЦюхайЛiпскi i Цiхон Пратасавiцкi пасварылiся i нават пабiлiся з-за
таго, што першы другога абазвау мужыком. За гэту вялiкую "абразу" Лiпскi
падае на Пратасавiцкага у суд. На разгляд справы у закiнуты мядзведжы куток
прыязджае станавы прыстау Кручкоу з пiсарам Пiсулькiным.
Каб больш яскрава паказаць тыповыя рысы "судовых людзей", В.Дунiн-Марцiнкевiч
уводзiць у п;есу сцэну судовага пасяджэння, якая успрымаецца як вострая
пародыя на царскi суд.
Прыстау, надзелены уладай, сярод цемнай i забiтай шляхты не лiчыць патрэбным
нават захоуваць знешнюю форму правасуддзя. Ен аб'яуляе вiнаватымi тых, хто
нiякiх адносiн да справы не мае: "Сведкi, каторыя бачылi, а не абаранiлi,- па
9-цi рублеу, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракi, за тое, што не
бачыла,- па 3 рублi". Кручкоу выкарыстоувае любую магчымасць "садраць" грошы.
Аднаму з шляхцiцау ен прысуджае пакаранне у 25 лоз без дывана, на голай
зямлi. Добра ведаючы, што такое пакаранне лiчылася мужыцкiм, "нечуваным
унiжэннем", ен тым самым вытрасау з кiшэняу шляхцюкоу апошнiя грошы.
Вобраз Кручкова пададзены у п'есе у сатырычнай форме. Аб гэтым сведчаць
блытанiна у фактах i законах, яго знешнi выгляд, мова, падобная да страшэннай
мешанiны слоу, розных выразау, запазычаных з судовых дакументау, тыпу
"лiчнасць падвергнецца апаснасцi", "пусць выступят вперод","в пользу
врэменнага прысуцтвiя".
Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным
памочнiкам з'яуляецца пiсар Пiсулькiн. Ен як i Кручкоу, займаецца
хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць
пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека,маляваныя госцiкi (грошы) самi у карман
лезуць, не нада i рук выцягваць".
В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавогв прыстава Кручкова i яго памочнiка
Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна высмеяу царскае чыноунiцтва
Расii, для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць.
Духоуны свет лiрычнага героя у паэзii Пiмена Панчанкi. 24.1
Калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стау на
абарону Радзiмы: " Беларусь, я-твой воiн адданы iсын,мае думкi i сэрца
заусёды з табою". У вершы "Кожны з нас прыпасае радзiмы куток..." паэт
расказвае пра цяжкiе падзеi 1941г. З акруження на усход, за лiнiю фронту,
прабiраюцца нашы воiны, адзiн с якiх-беларус. Трапiушы у аршанскiя лясы,
родныя мясцiны, баец падпоуз да сяла, расхiнуу асцярожна кусты i знямеу
камiны... камiны... Многа фашысцкiх здзекау паспеу пабачыць салдат на
спапяленай i здратаванай ворагам роднай зямлi, але такое... Немагчыма было
пазнаць родны куток: з усяго жывога застауся толькi абгарэлы клен, якi
пасадзiу калiсьцi яго бацька. Вакол горкi пыл, жудасная цiшыня, нi стуку, нi
груку. I салдат упау на зямлю, якая "прытулiлася целам магутным" да яго, нiбы
просячы абаранiць яе ад злых ворагаулiхадзеяу. У сэрцы салдата, што зведала
горыч адступленняу, нечалавечы боль па ахвярах, па паланенай радзiме, мацнее
нянавiсць да ворагау.
I прамыла раса мае сумныя вочы.
Каб убачыу я усе, каб запомнiу усе.
Каб я думау пра помсту i удзень, i у ночы.
I хаця паэзiя П.Панчанкi была i есць глыбока гуманiстычная, суровая
неабходнасць патрабавала ад паэта заклiкаць да помсты, бо не "на тое Радзiма
мне у рукi дала аутамат, каб стаяу на дарозе маей тройчы выклыты кат".
Ваенная лiрыка П.Панчанкi хвалюе суровым рэалiзмам, глыбокiм псiхалагiзмам,
высокiм гераiчным i трагедыйным гучаннем. Усе гэта цесна пераплялося у
баладзе "Герой". Гэты невялiчкi твор стау сапраудным помнiкам простаму
салдату, якi вынес усе нечалавечыя пакутывайны, сваiм жыццем абаранiу
Радзiму.
Iдзе наступленне, перад воiнамi паустае перашкода - калючы дрот. На увесь
рост падняуся салдат.
I лег на змяiныя скруткi дроту.
I двесце салдацкiх запыленых ботау
Прайшлi па яго спiне.
Салдат ахвяруе сваiм жыццем, каб даць магчымасць iншым перамагчы ворага, хоць
на некалькi хвiлiн прыблiзiць перамогу.
Вершы П.Панчанкi ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяуляюць сабой
суцэльны маналог, звернуты да народа i краiны у самы трывожны для iх час. На
першым плане у гэтым маналогу - сыноускi боль, сыноуская ласка i пяшчота i
побач - жорсткасць i нянавiсць да ворага.
Паэзiя П.Панчанкi узвышае, дапамагае жыць i думаць, яна сцвярджае цудоуныя
каштоунасцi чалавечага жыцця.
Паказ у драме Янкi Купалы "Раскiданае гняздо" пошуку героямi шляхоу змагання
за шчасце, зямлю i волю. 24.2
Купала засяроджвае галоуную увагу на тых праявах жыцця сям'i Зяблшкау,якiя
маяць агульнанароднае значэнне.
У п'есе ставiцца фiласовскае пы сваей сутнасцi пытанне: дзе шляхi да свабоды
i шчасця? Дзе прауда? Лявон i Марыля шукаюць прауды, абапiраючыся на закон.
Яны прывыклi пакарацца i жывуць надзеяй на лiтасць, на справядлiвае рашэнне
суда.
Лявон верыць, што царскi суд узаконiчь яго права на зямлю, якую хоча адабраць
панiч. Увесь набытак сям'i iдзе на тое, каб дамагчыся гэтага права, але
дарэмна: суд i закон на баку памешчыка.
Трагедыя Лявона у тым, што ен не ведае сапраудных шляхоу барацьбы за зямлю i
волю. Толькi перад смерцю ен пачынае разумець, што праз суд нельга дабiцца
прауды.
Сымон i Зоська - прадстаунiкi маладога пакалення Зяблiкау. У адрозненне ад
бацькi Сымон гнеуна пратэстуе супраць несправядлiвасцi. Купала паказвае, як
паступова пад уплывам усяго перажытага (смерць бацькi, ганьба сястры, страта
зямлi, разбурэнне гаспадаркi) i агiтацыi незнаемага Сымон духоуна
абнауляецца. Расце яго свядомасць, мяняюцца погляды на жыцце. Цяпер ен
разумее, што царскi суд не можа абаранiць iнтарэсау працоунага чалавека.
Сымон знаходзiць сваю сапраудную мэту у жыццi - ступае на шлях рэвалюцыйнай
барацьбы. Стаць на гэты шлях дапамагае Незнаемы - прафесiянальны
рэвалюцыянер. Разам з незнаемым Сымон iдзе на вялiкi сход "Па Бацькаушчыну"
змагацца за агульнанародныя iнтарэсы.
Зоська - поуная працiлегласцьсвайму брату. Зоська iмкнецца да лепшага жыцця,
але не ведае сапраудных шляхоу да яго, шукае прауды, але не можа знайсцi яе
на зямлi, i таму стварае "чароуную казку свайго шчасця" у марах. Жыцце
няшчадна разбiвае рамантычныя мары Зоськi. У канцы апошняй дзеi п'есы Зоська
нiбы прачынаецца ад доугага сну. Пасля перажытай трагедыi у яе наступае
маральнае прасвятленне, абуджаецца чалавечая годнасць.
Тэма гiстарычнага мiнулага у сучаснай беларускай прозе (на прыкладзе двух-
трох творау). 25.1
Характэрнай асаблiвасцю сучаснай прозы з'яуляецца вяртанне яе да мiнулага.
Увагу пiсьменнiкау прыцягваюць усе эпохi i перыяды жыцця народа. Адбываецца
пераасэнсаванне колiшнiх падзей з пазiцый сучаснасцi. Падзеi пачынаюць
разглядацца у кантэксце часу мiнулага i сенняшняга.
Мастацкаму увасабленню гiстарычных падзей прысвяцiу шэраг сваiх творау
У.Караткевiч: раманы "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi", "Каласы пад сярпом
тваiм", "Чорны замак Аьшанскi", аповесцi "Дзiкае паляванне караля Стаха",
"Чазенiя".
Раман "Хрыстос прызямлiуся у Гароднi" прасякнуты гуманiстычным пафасам,
накiраваны супраць сярэдневяковага цемрашальства, iнквiзiцыi, супраць як
рэлiгiйнага, так i сацыяльнага прыгнету. Паклаушы у аснову рамана гiстарычны
факт, калi стыхiйны народны рух супраць голаду i прыгнету у Гароднi узначалiу
самазваны Хрыстос - Юрась Братчык, выгнаны з калегiума "за спагадлiвасць,
спачуванне... i сумненнi у веры". У.Караткевiч напiсау цiкавы твор, у якiм
гiстарычныя факты знiтаваны з тонкiм вымыслас, гiстарычны сюжэт - з
прыгоднiцкiм.
Дзякуючы творчасцi У.Караткевiча беларуская гiстарычная проза зрабiлавялiкi
рывок наперад, бо у ей, у яе змесце, як гэта i уласцiва гiстарычнаму жанру,
запанавау дух рыцарства, свядомага высакародства. Прынцыповасць, вернасць
сумленню, чалавечаму абавязку сталi самой iдэяй твора.
Першая аповесць пiсьменнiка на гiстарычную тэму "Сiвая Легенда"... Цяжкi час
у гiсторыi Беларусi: засiлле езуiтау, шырокi фронт паланiзацыi, здрада
праваслаунай веры i пераход за матэрыяльныя выгоды на бок ворагау роднага
краю, адчайныя i непаспяховыя спробы супрацiулення. Жорсткая неабходнасць
выбару неадкладна чакае кожнага чалавека, у першую чаргу людзей з радавiтых
сем'яу. Перайшоу у каталiцтва пан Кiзгайла, хоць унутрана не прымае новай
рэлiгii. Застаецца верным традыцыям бацькоу нобiль (знатны чалавек) Раман
Ракутовiч. Памiж Ракутовiчам i Кiзгайлам узнiкае варожасць як быццам толькi
на асабiстай аснове, але канфлiкт памiж iмi вельмi хутка кандэнсуе у сабе
грамадскiя супярэчнасцi часу. Маемасць i жыцце Кiзгайлы абараняюць шляхцiчы i
iншаземныя наемнiкi, Ракутовiч апiраецца на сiлу простага народа. Ен падымае
нероднае паустанне, становiцца "мужыцкiм царом", перамагае Кiзгайлу. Падзеi,
якiя склалi сюжэт аповесцi "Сiвая легенда", маюць, вiдаць, нейкую гiстарычную
фактычнасць, хоць, думаецца, скрупулезная дакладнасць гiстарычнага дзеяння не
вельмi хвалявала пiсьменнiка.
Творчая спадчына Цеткi. Асноуныя матывы яе лiрыкi. 25.2
На золаку XX ст., калi Расiю ускалыхнулi хвалi першай буржуазна-дэмакратычнай
рэвалюцыi, на Беларусi цверда i упэунена, паэтычна-натхнена загучау голас
Цеткi. Паэтэса-рэвалюцыянерка, асветнiца, рэдактар, настаунiца,
публiцыст,вучоны, медыцынскi работнiк - такую жанчыну падарыла беларускаму
народу эпоха рэвалюцыйных бiтвау. Цетка быццам знарок была народжана для
такога бурлiвага часу, якi стау для яе творчасцi зорным. Паэтэса адкрывае
новую старонку у беларускай лiтаратуры - старонку мужнасцi i барацьбы.
Бурлiвы, кiпучы 1905 год цалкам захапiу Цетку. "Люблю ураганы... У бурыя
адчуваю рай", - прызнаецца паэтэса. Раз'юшанай марской стыхiяй здаецца ей
рэвалюцыя у вершы "Мора".
Паэзiя Цеткi, якую можна упэунена назваць летапiсам рэвалюцыi 1905 г.,
уздымала рэвалюцыйны дух народа, паказвала сiлу i моц працоунага чалавека,
якi яшчэ так нядауна пакорлiва цярпеу прынiжэнне i прыгнет. У вершы "Вера
беларуса" паэтэса сцвярджае, што беларускi народ стаiць на парозе сваей
свабоды, што яшчэ адзiн нацiск - i падуць ланцугi.
Магутнасць народа яна парауновывае з каменем, з жалезам, а душу яго - з
дынамiтам, якому дастаткова iскрынкi, каб узарваць i знiшчыць ненавiсны лад
жыцця. Верш, поуны аптымiзму i веры у народную сiлу, напiсаны у канцы 1905
г., калi рэвалюцыйны дух быу на уздыме, i Цетка кiдала свае вершы у полымя
рэвалюцыi, каб вышэй i ярчэй яно разгаралася.
Асаблiвым рэвалюцыйным запалам вызначаецца верш "Хрэст на свабоду", якi
апявае саму рэвалюцыю i адлюстроувае падзеi крывавай нядзелi 9 студзеня.
Расстрэл мiрнай дэманстрацыi паказау, што цар i самадзяржауе з'яуляюцца
галоунымi ворагамi народа.
Сваей палiтычнай накiраванасцю, выкрывальным пафасам верш "Хрэст на свабоду"
нагадвае паэтычную лiстоуку (пракламацыю), што заклiкала да усенароднага
паустання супраць цара i самадзяржауя.
Пасля паражэння рэвалюцыi 1905-1907 гг. Цетка не губляе надзеi на перамогу,
верыць у непазбежнасць новай рэвалюцыi. Прауда, у новых творах не адчуваецца
былога рэвалюцыйнага хвалявання, але паэтэса верыць, што яе песня ажыве "з
стотысячнай сiлай". Сваю веру у будучую рэвалюцыю яна выказала у алегарычным
вершы "Бура iдзе". У творчасцi пазнейшага перыяду адлюстроуваюцца горкiя
пачуццi i перажываннi паэтэсы, якiя яна зведала у эмiграцыi.
12 гадоу пiсала Цетка, пакiнуушы нам каля чатырох дзясяткау вершау i не
калькi апавяданняу. Здавалася 6, нямнога. Але гэтыя творы, у якiх сплавiлася
жыцце творцы з жыццем народа, заклiкалi беларусау да змагання, паказвалi шлях
да лепшай долi.
Праблема чалавечага шчасця i сэнсу жыцця у апавяданнi Янкi Брыля "Галя".
Асаблiвасцi прозы Янкi Брыля. 26.1
Народны пiсьменнiк Беларусi Янка Брыль - мастак са своеасаблiвым успрыманнем
рэчаiснасцi, свету, чалавека. Асноунай стыхiяй творчасцi пiсьменнiка
з'яуляецца лiрычная проза.
Падзеям Вялiкай Айчыннай вайны прысвяцiу Я.Брыль зборнiкi "Неманскiя казакi",
"Ты мой лепшы друг", "Надпiс на зрубе", раман "Птушкi i гнезды". У апавяданнi
"Мацi" расказваецца пра сцiплую i мужную беларускую жанчыну-мацi. Шмат гора
зведала яна на сваiм вяку: парабкоуства, смерць мужа, вайну, трывогу за сыноу
Уладзiка, Сцяпана i Васiля. У хаце мацi у вайну знайшлi кавалак хлеба,
шклянку малака i мацярынскуб пяшчоту байцы, што уцяклi з фашысцкага лагера.
За гэты учынак мацi расплачваецца жыццем. Iдучы "ад роднай хаты да свежай ямы
у лапухах", яна думае не пра сябе i не пра непазбежнасць смерцi. Мацi молiцца
за сыноу, i за сваiх, i за чужых.
Дзеянне у апавяданнi "Mementi mori" адбываецца у 1943 г. На адным з перагонау
беларускай чыгункi узарвауся фашысцкi эшалон. Праз дзень карнiкi сагналi
жыхароу адной з навакольных весак у адрыну i спалiлi. Ад смерцi мог бы
уратавацца стары вясковы пячнiк, якога пазнау зондэрфюрэр (пячнiк некалi
удала змайстравау у камендатуры плiту i галанку). Але ен не прыняу
выратавання, просячы вызвалення з адрыны "усiх добрых людзей". "i ен зга рэу
- адзiн, хто мог бы у той дзень не згарэць. i ен жыве", - такiмi жыц
цесцвярджальнымi словамi заканчваецца апавяданне.
Апавяданне "Галя" напiсана у 1953 г. Пачынаецца яно з апiсання былога хутара,
дзе жыве Галя з дзецьмi (сынам Антосем i дачкой Сонечкай). Пад гул трактара
на калгасным полi гераiня з жалем i болем успамiнае свае мiнулае жыцце.
Калiсьцi была яна шчаслiвай, кахала Сярожу. Прауда, шчасце гэта было
нядоугiм: каханага за рэвалюцыйную дзейнасць пасадзiлi у турму, а лес
прымусiу яе пайсцi замуж за багатага Мiколу Хаменка. Пакутлiвым было жыцце
Галi у доме кулака-хутаранiна, дзе усе жылi "для гумна". Пасля смерцi свекра
i свекрывi гаспадарыць на хутары стау Мiкола, якому генетычна перадалiся
вечная панурасць, незадаволенасць жыццем i сквапнасць. У гады вайны ен
"захварэу" ("прастрэлiлi троху руку") i адсядзеуся дома, спекулюючы
самагонам. У канцы апавядання Галя вырашае назауседы пакiнуць ненавiсны
хаменкаускi хутар, што засланiу ад яе вольны свет, змянiць прозвiшча i пачаць
новае жыцце. У душы жанчыны яшчэ не згасла надзея на шчасце, на новую
сустрэчу з Сяргеем. Гiсторые спакутаванай душы Галi i яе нязгаснага пачуцця
да Сяргея раскрывае драматызм часу, калi разбуралiся каноны старага жыцця i
нараджалiся новыя прынцыпы маралi, дабраты, чалавечнасцi.
Iдэйна-эстэтычная накiраванасць паэмы "Тарас на Парнасе". Асаблiвасцi жанру
твора. Вобраз Тараса. 26.2
Галоуны героi паэмы - палясоушчык Тарас. Гэта чалавек дасцiпны, кемлiвы,
сумленны у адносiнах да сваей працы. Ен па-свойму, крыху смешна, успрымае
жыцце i тлумачыць яго на свой сялянска-практычны лад
Аднойчы, стомлены нялегкай працай, Тарас прысеу адпачыць i заснуу. У сне з iм
здараюцца неверагодныя прыгоды: уцякаючы ад мядзведзя, Тарас трапляе у яму i
аказваецца на тым свеце пры дарозе, што вяла на гару Парнас. Гярой паэмы,
падымаючыся на гару, сустракаецца як з вядомымi пiсьменнiкамi Пушкiным,
Лермантавым, Жукоускiм, Гогалем, так i з рэякцыянерамi Булгарыным, Грэчам. На
Парнасе Тарас трапляе у панскi двор, месца жыхарства багоу.
Багi, адкрывае для сябе Тарас, жывуць так, як звычайныя сяляне, падобныя да
iх. Так, Венера нагадвае сялянскую дзяучыну. Яна "чырвона, тоуста,
круглалiца", што адмавядае сялянскаму iдэалу жаночай прыгажосцi. Прауда, не
зусiм падабаецца яна Тарасу, бо увесь час круцiцца перад люстэркам, дбаючы
толькi пра сваю прыгажосць. Не даспадобы палясоушчыку схiльны дап'янства
Бахус, уладалюбiвы Зеус, разбэшчаны Амур. I толькi да Гебы, якая вядзе усю
гаспамдарку, Тарас ставiцца з сiмпатыяй i спачуваннем.
З багамi Тарас трымае сябе упэунена, з пачуццем уласнай годнасцi. Яму
уласцiвы народны гумар, уменне адчуваць прыгожае i захапляцца iм. Сваiм
танцам герой паэмы зачаравау багоу.
Калi ужо багi захапiлiся танцам селянiна, то, мусiць, неабходна звярнуць
увагу на народнае мастацтва, на таленавiтасць простага чалавека. Гэту
прагрэсiуную думку i выказвае аутар паэмы.
Паэма "Тарас на Парнасе" спалучае у сабе два моманты: рэальны i казачны.
Рэальным з'являецца паляванне i служба Тараса, адносiны да яго пана i вой та,
апiсанне заняткау простых людзей (як яны "хазяйства водзяць", як лапцi
падплятаюць, робяць рыбалоуныя сецi, як апранаюцца, што ядуць, як праводзяць
вольны час). Казачным (умовным) з'являецца сцэна пад гарой i на гары Парнас,
дзе Тарас сустракаецца з вядомымi i невядомымi пiсьменнiкамi, лiтаратурнымi
персанажамi, антычнымi багамi (дзеянне адбываецца у сне).
Такая кампазiцыя твора, дзе пераплятаецца зэальнае i казачнае, дазволiла
аутару смела выразiць свае адносiны да пiсьменнiкау i лiтаратурнага працэсу,
да жiцця багатых i бедных людзей. Сам жа твор нагадвае вяселую каззку: есць у
ей падземнае царства, незвычайныя прыгоды, здарэннi i шчаслiвы канец. I гэтай
казцы з слауным палясоушчыкам Тарасам суджана было доугае жыцце i нязменны
поспех у чытачоу.
Страницы: 1, 2, 3
|