Билеты: Билеты по белорусской литературе
Як мала у нас адчайнасцi!
Як многа у нас прабачлiвасцi!
1. Камедыя Андрэя Макаенка "Выбачайце, калi ласка!".(9.1)
Сюжэтны стрыжань камедыi "Выбачайце, калi ласка!" складаюць кар'ерысцкiя
захады старшынi райвыканкома Калiберава "быць на перадзе перадавiкоу" яго
кароткi трыумф iканчатковы крах.
У мiнулым Калiберау займау адказную пасаду у сталiцы рэспублiкi, аднак не
справiуся з абавязкамi, i яго панiзiлi - паслалi працаваць у раен. Гэта
страшэнна абурыла прывыклага да славы бюракрата. Не, ен яшчэ сябе пакажа! Ен
вернецца у Мiнск! Ен Ен адтуль будзе кiраваць. I Калiберау "пацiскае",
"закручвае гайкi", днюе i начуе на парадах i пасяджэннях. Ды вось бяда - i на
новым месцы не шанцуе: абком вынес яму суровую вымову з апошнiм папярэджаннем
за заганны стыль работы, за падмену "аператыунага канкрэтнага кiраунiцтва
засядапельскай мiтусней". У самы разгар лета, уборкi ураджаю, камiссiя
выявiла няспрауныя к амбайны i жняяркi, непадрых таваныя такi, нястачу
вернесушылак. Калiберау раззлаваны сваiмi няудачамi.
Першай на дапамогу прыходзiць жонка - Антанiна Цiмафееуна. Яна настой лiва
раiць мужу узяць "работнiчкау за жабры", прымусiць iх "круцiцца" i увогуле
"паказаць сябе" - камандаваць, каб лепш працавалi другiя.
У дадатак да усяго хiтрая жонка прыдумала свайму мужу некалькi хвароб, у тым
лiку "камянi" у печанi, каб да яго меней чаплялiся, а больш спачувалi, як
таму Макару Сяменавiчу, сакратару райкома: "Захварэу бедны...".
Другiм на дапамогу прыходзiць упаунаважаны па парыхтоукам Моцкiн. Ен
расказвае старшынi райвыканкома "сакратны сакрэт" як можна стаць "наперад зе
перадавiкоу", выканаць план хлебапарыхтовак раней за iншыя раены. Трэба
дамовiцца з дырэктарам спiртзавода Печкуровым, у якога, дарэчы, склады не
гатовы да прыему збожжа, каб той выдау калгасам квiтанцыi, а з калгасау
пакуль што узяу... толькi гарантыйныя распiскi.
Напалоханыя пагрозамi Калiберава i Моцкiна, на падман дзяржавы згадзiлiся
некаторыя старшынi калгасау, пакшталi зацюканнага начальствам Гаропiкi.
Толькi не доуга працягвауся трыумф Калiберава, злачынныя махiнацыi неузабаве
раскрылiся. Прауда перамагла. Для гэтага многа зрабiлi сумленныя савецкiя
людзi: калгаснiца Ганна Чыхнюк, брыгадзiр Мiхальчук, пракурор Курбатау,
спецыальны карэспандэнт абласной газеты Гардаюк, настаунiца Наташа Гарошка i,
як не дзiуна той самы запалоханы старшыня Ягор Гарошка, якi спачатку
згадзiуся пайсцi на ашуканства.
2. Характырыстыка творчасцi В.Дунiна-Марцiнкевiча. (9.2)
У беларускую лiтаратуру Дунiн-Марцiнкевiч прыйшоу сталым, амаль сарака
гадовым чалавекам. Вось сказау "прыйшоу у беларускую лiтаратуру" i адчуу, як
гэта недакладна, таму што беларускай лiтаратуры тады, пасля доугага за
няпаду, па сутнасцi небыло i менавiта Дунiну-Марцiнкевiчу давялося закладваць
яе асновы, узнiмаючы мову прыгнечанага селянiна да узроуню лiтаратурнай.
З'яулення такiх дзеячау, як Дунiн-Марцiнкевiч, было гiстарычна абумоулена
паступовым фармiраваннем беларускай нацыi што у сваю чаргу было звязана з
разлажэннем прыгоннага ладу i выспяваннем у яго ветрах больш прагрэсiуных
капiталiстычных адносiн,у 50-я годы (гэта трэба звязваць з агульным
тягачасным грамадскiм уздымам у краiне) адзiн за другiм сталi публiкавацца
ужо чыста беларускiя творы Дунiна-Марцiнкевiча - "Вечарнiцы", "Гапон",
"Купала", "Шчароускiя дажынкi", i сучаснiкi даволi бурна рэагуюць на феномен
прыкметнага ажыулення беларускай лiтаратуры.
У Дунiна-Марцiнкевiча былi свае слабыя бакi, абумоуленыя як аб'ектыу нымi
прычынамi, так i абмежаванасцю яго светапогляду, асаблiвасцямi яго таленту. I
усе-такi цалкам маюць рацыю савецкiя лiтаратураанауцы, называючы яго постаць
агромнiстай а яго лiтаратурна-грамадскi подзвiг вялiкiм. Ен стварыу
запамiнальныя вобразы беларускiх сялян, намалявау яскравыя карцiны народнага
жыцця, заклау падмурак беларускай дэмакратычнай лiтаратуры.
У галоуным пытаннi эпохi - iснаваннi нялюдскага прыгоннага права ен выступау
адвакатам народа, хоць i не бачыу рэвалюцыйных шляхоу вырашэння гэтага
пытання, абмяжоувауся апелiраваннем да сэрца i розуму грамадства.
Няхай народнасць i дэмакратызм Дунiна-Марцiнкевiча i шляхецка-абмежаваныя,
але выкладзеныя iм традыцыi былi вельмi пленныя для усей наступнай беларускай
лiтаратуры.
Пасля турмы пiсьменнiк - пад строгiм наглядам палiцыi у Люцынцы. Як гэта
цяжка было чалавеку рухаваму, цiкаунаму, прагнаму да жыцця! Шматлiкiя спробы
вызвалiцца з-пад нагляду адхiляюцца. У сярэдзiне 70-х гадоу наглядваецца
зняты, але адразу ж - у 1876 годзе - устанаулiваецца зноу - на гэтый раз у
сувязi з арганiзацыяй у Люцынцы нелегальнай школы, у якой дарэчы, вучыуся
будучы беларускi пiсьменнiк Ядвiгiн Ш.
I усе-такi пясняр не здавауся. Менавiта у гэты перыяд напiсаны iм лепшыя,
наiбольш спелыя творы - камедыi "Пiнская шляхта" i "Залеты".
У перыяд рэвалюцыйнай сiтуацыi i паустання 1863 года пiсьменнiка - часткова
не без падстау - падазраюць у напiсаннi аптыурадавых творау i агiтацыi сярод
сялян. Больш года адсядзеу ен у мiнскай турме.
1. Iдэйный змест паэмы Броукi "Голас сэрца". Вобраз мацi-паланянкi. (10.1)
У 1947 г. П.Броука наведау Асвенцiм i адчуу усю бязмежнасць людской трагедыi.
Ен убачыу змрочныя халодныя баракi, печы крэматорыя, тыя комiны i сцены, якiя
былi нямымi сведкамi жахлiвых вiдовiшчау.
Горыч ад гэтых уражанняу, невымерны боль за мацi i нарадзiлi паэму "Голас
сэрца", якую П.Броука змог напiсаць толькi праз пятнаццаць гадоу пасля
сканчэння вайны. Яна прасякнута вялiкiм душэуным болем, якi не сцiхае праз
многiя гады. У паэме П.Броука узвышаецца над сваiм горам i яго боль
затрагiчны лес мацi перарастае у боль i трывогу за лес усяго чалавецтва,
якому пагражае новая сусветная вайна.
Зразумела, вобраз мацi, сцiплай сялянскай жанчыны, - галоуны у паэме. Усе,
што звязана з мацi, паэт памятае да драбнiц, памятае усе дэталi мiрнага
вясковага побыту працу мацi у хаце. Як з жывой, размауляе сын з мацi,
успамiнаючы, як яна "спявала, як грала, як жала, як шыла кашульку, як
вышывала", як чакала сыноу з далекай дарогi каб абняць, пацалаваць i сагрэць
iх, як свяцiлiся вочы яе ласкай i радасцю, як рукi пахлi "лебядою, i хлебам
жытневым, i сырадоем".
У гады ваеннага лiхалецця мацi была разам з партызанамi. Яна iм "абвязвала
раны белай хусцiнкай, дзялiлася з iмi хлеба скарынкай". I менавiта за сувязь
з партызанамi мацi пайшла на жудасную смерць. Сум па мацi, а разам з тым
любоу i павага сына да яе узрастае яшчэ i ад таго што у цяжкi час i яна была
змагаром. Паэту нiбы чуецца голас мацi, якi адначасова з'яуляецца i голасам
усiх ахвяр вайны.
Паступова матыу журбы i гора саступае iншым пачуццям паэта. П.Броука, многа
дзе пабываушы, бачыу, што у свеце неспакойна, што есць людзi, якiх"так цягне
да бою". Паэт занепакоены, што у сучасным свеце яшчэ многiя трымаюць у руках
зброю, што цячэ кроу нявiнных людзей, што пачынае падымацьгалаву пачвара -
вайна.
П.Броука асуджаючы войны, упэунены, што на зямлi i без iх шмат праблем, шмат
бедных, галодных i абяздоленых, i таму самае разумнае - накiраваць
астранамiчныя сродкi, якiя iдуць на узбраенне, на будаунiцтва жылля, школ,
бальнiц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы
сцэны мiрнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае на зямлi,
паэт падводзiць чытача да успрыняцця заключных радкоу паэмы. Гэта зварот да
мацi-нябожчыцы, заклiк да захавання на зямлi мiру:
Сення магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлею праменнямi свецяць:
- Мiр ва усiм свеце! Мiр ва усiм свеце!
2. Разуменне Францiшкам Багушэвiчам ролi мастацтва у жыццi народа. Думкi
паэта аб роднай мове.(10.2)
Францiшак Багушэвiч - самая значная i яркая фiгура у гiсторыi беларускай
лiтаратуры парэформеннага часу. Iмя таленавiтага паэта, вясковага настаунiка,
удзельнiка паустання 1863 г., судовага следчага i адваката стала першым у
шэрагу iменау вялiкiх беларускiх нацыянальных паэтау. Ен ведау нялегкую долю
беларускага сялянства i разумеу яе прычыны. Таму у цэнтры увагi яго быу
просты чалавек, селянiнпакутнiк, якога абяздолiлi, абдзялiлi i якi
заслугоувау лепшага жыцця. Адвакат па прафесii Ф.Багушэвiч i у лiтаратуры
стау адвакатам - абаронцам правоу прыгнечанага беларускага працоунага
сялянства, правоу на зямлю, волю, свабоднае развiцце нацыянальнай культуры,
лiтаратуры, мовы. Творчасць рэвалюцыянера-дэмакрата, пачынальнiка крытычнага
рэалiзму у беларускай лiтаратуры цесна звязана з фальклорам, а таксама
лепшымi эстэтычнымi традыцыямi славянскай паэзii.
У 1891 г. у Кракаве пад псеуданiмам Мацей Бурачок выйшау першы паэтычны
зборнiк Ф.Багушэвiча "Дудка беларуская", а праз тры гады - зборнiк "Смык
беларускi" (пад псеуданiмам Сымон Рэука з-пад Барысава). Да абодвух зборнiкау
Ф.Багушэвiч напiсау прадмовы, у якiх гаварыу пра багатую гiсторыю i культуру
беларусау, абгрунтоувау права беларускага народа на развiцце сваей мовы. Ен
падкрэслiвау спрадвечнасць "нашай бацькавай мовы", якая такая ж"оюдская i
панская, як i французская, альбо нямецкая, альбо i iншая якая". "Наша мова
для нас святая, - пiша Ф.Багушэвiч, - бо яна нам ад бога даная". Паэт з
гневам выкрывае тых, хто грэбуе роднай мовай, авбыякава ставiцца далесу
свайго народа, яго культуры i традыцый. "Шмат было такiх народау, што
страцiлi наперш мову сваю так як той чалавек прад скананнем, катораму мову
займе, а потым i зусiм замерлi. Не пакiдайце ж мовы нашай беларускай,
засцерагае паэт, - каб не умерлi!". Уздымаючы голас у абарону роднага
людуФ.Багушэвiч выказвае глыбокую павагу да iншых народау i iх моу.
Зборнiк "Дудка беларуская" адкрываецца вершам "Мая дудка", дзе паэт па
рауноувае сваю творчасць з народным музычным i нструментам. Герой верша хоча
зрабiць дудку якая б весялiла людзей, выклiкала у iх радасць. Але такая дудка
маучыць, бо "бачыць" вакол сябе слезы, стогны i плач людзей. Дудка "ад жалю,
ад смутку" аказалася здатнай толькi да сумных песен, у якiх выразiла
бязрадасную долю народа. Паэт, сцвярджае аутар, павiнен складаць праудзiвыя
песнi, якiя б не толькi паказвалi гiстарычную прауду i лес яго народа, але i
шлях да лепшага жыцця.
Маральна-этычная праблематыка у пенталогii Шамякiна "Трывожнае шчасце". (11.1)
Сярод усiх творау I.Шамякiна вылучаецца пенталогiя "Трывожнае шчасце".
Галоуныя героi пенталогii - Пятро Шапятовiч i Саша Травянава. У аповесцi
"Непауторная вясна" паказаны перадваенныя гады. Пятро (студэнт тэхнiкума) i
Саша (толькi што скончыла медвучылiшча) кахаюць адзiн аднаго. Аутар iмкнецца
раскрыць духоуны свет маладых людзей, глыбiню iх пачуццяу, грамадскiя
пазiцыi. У хуткiм часе Саша становiцца жонкай Пятра, але перад пачаткам вайны
Пятра забiраюць у армiю, i героi расстаюцца на доугi час.
Аповесць "Начные зарнiцы" - пра пачатак Вялiкай Айчыйнай вайны, падпольную i
партызанскую барацьбу на Беларусi. Саша застаецца з дачкой Ленай на
акупiраванай тэрыторыi i прымае актыуны удзел у змаганнi з ворагам. Разам з
братам Данiкам, Цiшкам Матылем, Колем Трапашом, Толем Кустарам яна выконвае
самыя небяспечныя заданнi. Характар Сашы асаблiва ярка праявiуся у эпiзодзе,
калi яна, выконваючы партызанскае даручэнне, павiнна была выдаваць параненага
камiсара за свайго мужа. Партызанскiм камiсарам быу настаунiк Уладзiмiр
Iванавiч Лялькевiч, якi яшчэ да вайны рабiу Сашы прапанову выйсцi за яго
замуж.
Суровы вопат ваенных гадоу, калi I.Шамякiн служыу на Поуначы у зенiтных
войсках, лег у аснову аповесцi "Агонь i снег". Яна прысвечана франтавому
жыццю Пятра Шапятовiча. У ей праудзiва паказаны шлях унутранага
узмужненнягалоунага героя (першы бой батарэi з нямецкiмi афiцэрамi, першы
сбiты самалет, смерць Сенi Пясоцкага, бяздушнасць, залiшняя падазронасць
Кiдалы, цяжкае раненне).
У чацвертай аповесцi Пятро пасля цяжкага ранення i выпiскi са шпiталя
аказваецца у родных мясцiнах, дзе шырока разгарнулася партызанская барацьба.
Адбываецца сустрэча Пецi i Сашы, але вайна настолькi пераблытала лесы
ускладнiла iх узаемаадносiны, што поунага разумення героi не знайшлi.
Аповесць "Мост" - пра новы этап у каханнi Пятра i Сашы. Дзеянне адбываецца
пасля вайны. Героi не ваююць, Але i у 1946 г. iм не лягчэй. Пеця працуе
настаунiкам, Саша - загадчыцай фельчарскага пункта. Аутар паказвае цяжкiя
пасляваенныя гады. Мацнее пачуцце глыбокай унутранай блiзкасцi герояу, якiя
аднолькава ацэньваюць падзеi. Мост, якi злучае два процiлеглыя берагi ракi,
злучыу два людскiя лесы.
У вобразах Сашы Траянавай i Пятра Шапятовiча I.Шамякiн увасобiу тыповыя рысы
характару таго пакалення моладзi, на долю якога выпалi цяжкiя гады лiхалецця
i аднауленчага перыяду. Героi прайшлi усе выпрабаваннi жыццем,засталiся
вернымi сабе i суровай праудзе жыцця.
Тэмы i вобразы лiрыкi Янкi Купалы паслякастрычнiцкага часу. (11.2)
Кастрыцнiцкая рэвалюцыя застала Я.Купалу у Смаленску. Многае у ходзе i
характару рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму у вершах
першых гадоу савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, "пануюць матывы
трагiзму i нявер'я у чалавека". Так, у вершах "Паязджанне", "Сон", "На
прызбе", "Буслы" выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое
уяуляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi
пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi
дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць.
Болем за Бацькаушчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты
вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы".
Вялiкай любоую да усяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты верш
"Спадчына" (1918). Я.Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя праталiны, i
лесу шэлест верасны, i у полi дуб апалены". "стары амшалы тын".
Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую
надзею ускладау на сход - справядлiвы суд гiсторыi на усiм старым,
здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад. Гэтыя думкi пясняр выказау у
вершах "На сход!" i "Час!".
На пачатку 30-х гг. асноуным у творчасцi Я.Купалы становiцца усхвален не
савецкай рэчаiснасцi. У яго паэзiю шырока уваходзiць тэма сацыялiстычных
пераутварэнняу, калектыунай працы, новай маралi i этыкi. Сення, калi вядома
прауда аб падзеях 30-х гг., цяжка паверыць, што Я.Купала мог шчыра услауляць
калгасы, Сталiна i увесь сацыялiстычны лад жыцця, тым больш што пiсьменнiк
добра ведау аб падзеях у краiне. Прыкладам можа служыць "ляукоускi" цыкл
вершау Я.Купалы. З аднаго боку, вершы гэтага цыкла маюць рэальную жыццевую
аснову, бо многiя прыватныя факты паэт iмкнууся засведчыць паэтычным,
узнеслым словам, хацеу праславiць ляукоуцау, людзей калгаснай вескi. Але не
усе з дваццацi вершау дасканалыя у мастацкiх адносiнах. У iх амаль адсутнiчае
тая фiласофская заглыбленасць, якая была уласцiва творам дарэвалюцыйнай
паэзii Я.Купалы. Наватарскiм для 30-х гг. лiчыуся верш "Лен", у якiм паэт
праслауляе перадавую калгаснiцу, закаханую у брыгадзiра. Сення, прауда, з
усмешкай успрымаецца прызнанне льнаводк у каханнi.
У гады Вялiкай Айчыйнай вайны Я.Купала жыу i працавау недалека ад Казанi.
Асаблiвай папулярнасцю у народзе карыстауся яго верш ваеннай пары "Беларускiм
партызанам". У iм аутар пасылау праклен Гiтлерувампiру, фашысцкiм псам,
заклiкау партызан i увесь народ да барацьбы з лютым ворагам.
Але паэт не дачакауся радасных дзен перамогi.
Кандрат Крапiва-драматург (12.1)
У драматургiю К.Крапiва прыйшоу у першай палове 30-х гг., калi беларуская
драматургiя дасягнула ужо даволi высокага узроуню.
"Канец дружбы" (1934). У ёй драматург узнiмае праблему дружбы памiж
людзьмi.Гэта мастацкi дакумент 30-х гг.,у якiм выразна праявiлася атмасфера
таго часу (падазрознасць, недавер,спекуляцыя палiтычнымi паняццямi i iнш.) У
сучасным прачытаннi пьесы, некалi адмоуны персанаж Лютынскi выступае як
станоучы герой,барацьбiт за прауду i справядлiвасць. Ён супраць ставiць
дэмагогу Карнейчыку, якi, выконваючы iнструк цыi вышэйшых начальнiкау,
здраджае свайму сябру Лютынскаму i аддае яго на расправу як "ворага
народа".Пры гэтым Карнейчык забывае,што у час белапольскай акупацыi настаунiк
Лютынскi,рызыкуючы сваiм жыццём,выратавау жыццё яму,забывае сваё абяцанне
прыйсцi на дапамогу сябру у цяжкую для яго гадзiну.
Наступным творам К.Крапiвы стала народна-гераiчная драма
"Партызан",прасвечаная барацьбе беларускага народа супраць iнтэрвенцыi
буржуазна-памешчыцкай Польшчы.
Самы ж вялiкi поспех выпау на долю трэцяй пьесы К.Крапiвы - сатырычнай
камедыi "Хто смяецца апошнiм"(1939). Яна - яркае сведчанне аб часе, калi была
напiсана, аб атмасферы, што панавала у 1937-1938г.
Дзеянне камедыi разгортваецца у навукова-даследчым iнстытуце геалогii,дзе
дырэктарам зьяуляецца Гарлахвацкi. Да навукi дырэктар не мае нiякага
дачынення:на пасаду кiраунiка iнстытута яму дапамаглi уладкавацца
"сябры",выдаушы фальшывую даведку.
У пьесе "Хто смяецца апошнiм" праявiлася майстэрства К.Крапiвы як тонкага
псiхолага,якi знайшоу непауторныя,iндывiдуальныя рысы для герояу, поуна i
закончана "вымалявау" iх партрэты.Iмены Гарлахвацкага,Зёлкiна,Тулягi,як i
iмёны шматлiкiх гогалеускiх i шчадрынскiх герояу,ператварылiся з уласных у
агульныя. На жаль,падхалiмства, нахабства,подласць,пляткарства часта
сустракаюцца i у нашы днi. Нямала ёсць людзей,якiя робяць усё,каб падняцца па
службовай лесвiцы,заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваiх асабiстых
iнтарэсау такiя людзi не грэбуюць нiчым, iдуць на любую подласць. Змагацца з
iмi,лiчыць К.Крапiва, трэба агульнымi сiламi, працiпаставiушы навуцтву i
ашуканству прынцыповасць,строгасць i ваяунiчасць.
У пасляваенны час драматургiчная творчасць К.Крапiвы засталася па-ранейшаму
напружанай i плённай. Былi напiсаны пьесы "З народам", "Пяюць жаваранкi",
"Людзi i дьяблы", "Зацiкауленая асоба".
"Брама неумiручасцi"
Тэма паэта i паэзii у творчасцi Я.Купалы. 12.2
Значнае месца у творчасцi Я.Купалы займае тэма паэта i паэзii. Паэт,на думку
Я.Купалы,павiнен быць выразнiкам дум i спадзяванняу народа,змагаром за яго
лепшае будучае.У адным з раннiх вершау "Я не для вас.."(1907)сцвярджаецца
думка,што сапраудны паэт павiнен служыць людзям працы,што яго песня,талент i
сэрца павiнны належаць "бедным i загнаным":
Я не для вас, .
А для бедных i загнаных.
Я з iмi мучуся урауне,
У адных закут з iмi кайданах..
Погляды Я.Купалы на прызначэнне паэта i паэзii выяуляюцца у вершах "З кутка
жаданняу", "З маiх песень","Не клянiце мяне" i iнш. Свае пяснярскае прызванне
паэт бачыць у служэннi бацькаушчыне,у праудзiвым паказе народнага
жыцця.Грамадзянскi абавязак паэта-шукаць тыя шляхi-дарогi,якiя б прывялi
народ "к яснаму сонцу","к славе". У вершы "З кутка жаданняу"Я.Купала
гаворыць, што ён не жадае гучнай славы.Галоунае для яго-быць праудзiвым
выразнiкам дум мiльёнау процоуных людзей.
З цэлым народам гутарку весцi.
Сэрца мiльёнау падслухаць бiцця-
Гэткай шукаю цэлы век чэсцi
Гэта адно мне падпорай жыцця.
Песню стварыу ясну, як неба
У кожнай з ёй хаце быць мiлым гасцём...
Працягам размовы пра месца паэта у жыццi,пра сутнасць сапрауднай паэзii
зьявiлiся вершы "Мая навука","Трэба нам песень","За усё". У вершы "Мая
навука"(1919)Я.Купала сцвярджае,што жыццё народа ва усiх яго праявах было
калыханкай, якая нарадзiла у паэта самыя светлыя думкi.Песня паэта увабрала у
сябе шум адвечнага бору,шэпт спелых пшанiчных каласоу,шэлест лiсця узмежных
iгруш i таропкi плюскат вод... Прызнаным майстрам мастацкага слова,на думку
Я.Купалы, можа стаць толькi той творца,якi узгадаваны,успешчаны на
нацыянальнай глебе.Сваю удзячнасць народу за любоу да паэзii,"за кут у родным
краю,за хлебсоль без клапот" выказвае пясняр у вершы "За усе" (1926). Да
гэтага часу яму было прысвоена званне народнага паэта,i Я.Купала, аглядаючыся
на пройдзены шлях,пiша,што свае песнi складау ён i "сярод крыжоу,магiл",пiсау
не раз "крывёй з сваiх грудзей",заусёды быу разам з народам,жыу яго думамi i
надзеямi.Былi яго песнi невясёлыя, калi бачыу, як зневажаецца мова
беларусау,топчацца iх годнасць.Былi i радасныя песнi,калi бачыу паэт, што яго
заклiкi да лепшай долi,яго праудзiвыя словы былi пачутылюдзьмi:
Я адплацiу народу,
Чым моц мая магла
Звау з цемры на свабоду...
1. Аснауныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броукi (13.1)
Першы верш П.Броукi "Ой,не шапчы,мая бярозка" быу надрукаваны у газеце
"Чырвоная Полаччына" у 1926г.З першых крокау у лiтаратуры аутар заяуляе што
ён не будзе "стаяць на раздарожжы,вачамi сумнымi глядзець удалячынь",а будзе
iсцi у нагу з часам,апяваючы поступ новага жыцця. Паэзiя П.Броукi увабрала у
сябе жыватворныя сокi роднай зямлi,пераняла яе красу,напоунiлася самымi
рознымi чалавечымi пачуццямi-радасцю,замiлаваннем, пачуццём аптымiзму.
Значнае месца у творчасцi П.Броукi займае тэма Вялiкай Айчынай вайны.Героi
яго творау - воiныфрантавiкi,партызаны,iх сёстры,бацькi,каханыя.
У вершы "Рана" расказваецца пра цяжкi шлях воiна да роднай зямлi. Аб вялiкiх
выпрабаваннях, якiя выпалi на яго долю,сведчаць восем ран на целе. Зажылi
раны салдата,але не можа загаiцца душэуны боль ад таго,што Беларусь яшчэ
стогне ботам акупантау. Суняць гэты боль можа толькi поунае вызвален не
роднага краю.
У гады Вялiкай Айчынай вайны П.Броукам была напiсана паэма "Беларусь"-
паэтычны маналог аб Радзiме,усхваляваны зварот да яе.
Творы П.Броукi пасляваеннага часу (паэма "Паланянка",вершы "Парк
Перамогi","Смерть героя") яшчэ звязаны з франтавой тэматыкай,але пафас
творчасцi паэта вызначае тэма мiрнай працы,размах аднауленчага
будаунiцтва(паэма "Хлеб", вершы "Архiтэктар", "Бондар").
Лiрычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П.Броукi ("Маладзiком", "Пра
вочы","Косы","Ты мая пчолка","Пахне чабор).
Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь,у якой выяулена разнастайная гама па
чуццяу: i успамiны аб даунiм,беззваротным юнацтве,i першае каханне,што
апалiла душу героя, i прыгажосць чыстай душы,яе рамантычная узнёсласць, i
юнацкая нерашучасць,i боль страты,i дакор сабе...
Год адзiнаццаць,а можа дванаццаць
Сэрца балiць, што не здолеу спаткацца
Сэрца нязменна хвалюе дакор
Пахне чабор
П.Броука выступае i паэт-фiлосаф,якi разважае над праблемамi жыцця,над
тым,якой павiнна быць паэзiя. Паэт,на думкуП.Броукi,павiнен жыць адным жыццём
з народам i зямлей,роднай Бацькаушчынай. Паэзiя павiнна быць заусёды маладой,
як вясна,звонкай i пявучай,як салавей,шчырай i празрыстай, як дзiцячая
сляза;яна павiнна "плысцi ракой,цячы кранiчкай жвавай",мець крылы для
палёту,быць у вечным творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны паэт
Беларусi у вершы "Паэзiя".
Грамадска-палiтычная i публiстычная дзейнасць К.Калiноускага.Газета "Мужыцкая
прауда" (13.2)
Заслугi К.Калiноускага перад рэвалюцыйным рухам i беларускай культурай
неаспрэчныя.
У яго дзейнасцi знайшлi увасабленне найбольш радыкальныя тэндэнцыi паустання
1863г. Як правадыр тэарэтык рэвалюцыйнай дэмакратыi увайшоу ён у гiсторыю
грамадскай думкi i рэвалюцыйнага руху Беларусi i Лiтвы.Дзейнасць Калiноускага
можна разглядаць як адну з найбольш смелых i паслядоуных спроб праверыць на
практыцы i увасобiць у жыццё праграму рэвалюцыйных дэмакратау 60-х гадоу.
Дзейнасць Калiноускага зьявiлася паказчыкам абуджэння нацыянальнай свядомасцi
бел.народа i садзейнiчала гэтаму абуджэнню.Ён унёс прыкметны уклад у
фармiраванне бел.лiтаратурнай мовы,быу творцам бел.рэвалюцыйнай
публiцстыкi,бел.дэмакратычнай прэсы,выдауцом першай газеты на бел.мове. Як
мне ужо даводзiлася пiсаць,газета "Мужыцкая прауда",што выдавалася
Калiноускiм, адно з першых рэвалюцыйных перыядычных выданняу для працоуных у
гiсторыi народау нашай краiны.
З iменем Калiноускага звязана самабытная старонка у гiсторыi беларускай паэзii.
Калiноускаму была чужая нацыянальная абмежаванасць.Поспех сялянскага
паустання у Беларусi i Лiтве ен ставiу у залежнасць ад народнай рэвалюцыi у
Расii,якую рыхтавалi рускiя рэвалюцыйныя дэмакраты.Негледзячы на нянавiсць да
польскiх памешчыкау,ён здолеу зразумець велiзарнае значэнне польскага
нацыянальнага руху.Ён ведау,што без сувязi з польскiм рухам па Беларусi у той
перыяд не могло быць нiякага шырокага рэвалюцыйнага выступлення народных
мас.З першых жа крокау практычнай дзейнасцi мы бачым яго у самым цесным
кантакце з польскiмi рэвалюцыянерамi.Калiноускi усведамляу агульнасць
гiстарычнага лёсу беларус. i лiтоускага народау.Думаючы пра будучае Беларусi
ён заусёды бачыу побач з ёю вызваленую ад цара i памешчыкау Лiтву.Беларускi
рэвалюцыянер i пiсьменнiк-публiцыст Калiноускi па праву лiчыцца таксама
дзеячам польскага i лiтоускага рэвалюц.руху Найбольшую каштоунасць для
характарыстыкi рэвалюцыйнага светапогляду Калiноускага уяуляе "Мужыцкая
прауда",i даследчыкi зусiм слушна бяруць яе за аснову пры аналiзе грамадска-
палiтычных поглядау рэвалюцыянера.
"Мужыцкая прауда" была агiтацыйным выданнем,разлiчаным на кругагаляд
сярэдняга селянiна.Таму Калiноускi не мог раскрыць у ёй усёй паунаты сваiх
сацыяльна-палiтычных, а тым больш фiласофскiх погдядау.
"Мужыцкая прауда" у цэлым-i у гэтым заслуга Калiноускага-зьяуляецца выдатным
дакументам.
Раман Уладзiмiра Караткевiча (14.1)
"Каласы пад сярпом тваiм".
Раман У.Караткевiча "Каласы пад сярпом тваiм" (1968)прысвечаны адной з
гераiчных старонак беларускай гiсторыi-перыяду падрыхтоукi паустання 1863г.
Раман складаецца з дзвюх частак.У першай ("Выйсце крынiц")даецца кароткая
характарыстыка палiтычнага i грамадскага жыцця напярэдаднi рэформы
1861г.апiсваецца голад Беларусi.Акрамя таго,расказваецца пра дзiцячыя i
юнацкiя гады князя Алеся Загорскага.
Бацькi аддаюць яго на "дзядзькаванне"-выхаванне у сялянскую сямью Кагу
тоу.Такое выхаванне зблiзiла Алеся з простымi людзьмi,народным жыццём,мовай
беларусау i iх традыцыямi.Можа,по гэтай прычыне сваю прамову у дваранскiм
клубе князь гаворыць па беларуску.Другая кнiга ("Сякера пры дрэве")расказвае
пра вучобу Алеся у Пецярбургскiм унiверciтэце,удзел у пад польнай арганiзацыi
"Агул",пра сустрэчы з К.Калiноускiм,пра сялянскае паустанне на чале з
Корчакам.Дзеянне рамана завяршаецца у 1861г.,калi цар адмянiу прыгоннае
права.
Алесь-адзiн з прадстаунiкоу прагрэсiуна настроенай шляхты.Яшчэ да адмены
прыгоннага праваён дае волю сваiм сялянам.У вобразе Алеся увасоблены лепшыя
рысы грамадска-культурных дзеячау мiнулых часоу,для якiх радзiма была
найдаражэйшым скарбам,святыняй,часткай iх самiх.
Аднауляючы для чытачоу падзеi больш чым стогадовай даунасцi, перыяд, калi
неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самiм жыццём.У.Караткевiч iмкнууся
гiстарычна падыходзiць да асвятлення падзей 1863г.Ён аналiзавау iх сацыяльна-
эканамiчную сутнасць,iх гiстарычнае значэнне для лёсу бел.народа,iх уплыу на
далейшае развiццё нацыi.Пры гэтым характэрнай асаблiвасцю твора выступае
аутарскае разуменне гiсторыi як працэсу,у якiм дыялектычна узаемазвязаны
гiсторыя, фiласофiя,эстэтыка i публiцыстыка.
Сваю увагу пiсьменнiк канцэнтравау на наступных асноуных напрамках. Па-
першае,гэта мастацкi аналiз побыту, сацыальна-палiтычнай атмасферы жыцця
прыдняпроускага дваранства,перадавых (Вежа) i рэакцыйных (Кроер) яго
плыней,якiя у многiх вызначалi i поспехi, i няудачы паустаушых сялян, па-
другое, гэта прыход да паустання 1863г. прадстаунiкоу перадавога бел.i
польскага дваранства (сюжэтная лiнiя прадстаулена Загорскiм, Калiноускiм i
Серакоускiм);па-трэцяе,перарастанне неасэнсаваных стыхiйных выступленняу
сялян у арганiзаваную барацьбу супраць прыгнятальнiкау (распрацоука вобразау
тут вядзецца па лiнii Кагуты-Корчак);па-чацвёртае,паказ жыцця высокiх
палiтычных колау.
2.Паэма Я.Коласа "Новая зямля"-
Энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства у дарэвалюцыйны час. 14.2
"Новую зямлю" Я.Коласа справядлiва называюць энцыклапедыяй жыцця
бел.сялянства конца XIX- i пачатку XX ст.i невыпадкова.Паэма-вялiкi эпiчны
твор аб гiстарычным лёсе бел.сялянства i пошуках iм шляхоу да светлай
будучынi.Паэт расказвае аб усiм,чым багата i цiкава жыццё сялян:аб клопатах i
занятках дарослых,аб забауках дзяцей i iх вучобе,аб святочных днях i
буднях,ясных летнiх днях i цiхiх зiмовых вечарах,калi дарослыя пры дзецях
"пачнуць казаць свае успамiнкi,вясцi размовы пра старынкi".
Працай былi запоунены буднi сялян.Працавалi i дарослыя,i дзецi:Мiхаiл
выконвау абавязкi леснiка,Антось "правiу гаспадарку",усю хатнюю работу
выконвала Ганна-жонка Мiхала. Я.Колас паказвае працэс ворыва, сяубы, жнiва,
малацьбы.У час жнiва калектыуная праца становiцца крынiцай прыгожага,
напауняе душу сялян радасцю,прыносiць iм задавальненне.Паэт можа расказаць
цэлую гiсторыю пра стары дзедау човен,пра тое,як трэба умела выбраць касу.
Апiсанне касьбы-гэта цэлы гiмн у гонар чалавека працы.Касцы парауноуваюцца з
"ваякамi", якiя iдуць "нiбы у атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць,
чарадою, то паасобку, то па пары".У паэме апiсваюцца i прылады працы,
створаныя працавiтымi рукамi (сярпок крывенькi, граблi), i сялянская хата,
гумно, павець. Я.Колас ведае,як звiваецца пчалiны рой i як яго трэба
абiраць,як трэба слаць снапы на таку,каб было зручна малацiць.
З энцыклапедычнай шырынёй апiсвае Я.Колас усе звычаi i абрады,якiя бытавалi у
той час на Бел. Гэта каляндарныя святы (куцця,вялiкдзень,коляды) звычаi
узаемадапамогi (талака,кумаванне,кiрмашы сходы,народныя песнi,казкi.
Паэнцыклапедычнаму шырока апiсвае Я.Колас сваю родную зямлю-мацi.Апяваючы
знаёмыя яму з дзяцiн ства мясцiны,ён паказвае,наколькi прыгожая наша зямля i
як многа хараства i паэзii у яе сцiплых краявiдах.Чаргуюцца днi i ночы,за
зiмамi iдуць вёсны,птушкi пралятаюць з выраю i зноу ляцяць у цёплыя
краiны,iдуць дажджы,гуляюць завiрухi, разлiваюцца i замярзаюць рэкi-пра усё
гэта расказваецца у паэме.У вобразах роднага краю Я.Колас заусёды чэрпау
натхненне i сiлу. Хараство роднай прыроды выклiкала у паэта не толькi радасць
i захапленне,але i смутак.Яго сэрца балiць за бяспраунага, прыгнечанага i
зняважанага сялянiна.З паэм мы уяуляем яго знешнi выгляд, у што ён
быуапрануты, што еу i пiу, аб чым марыу,на што спадзявауся i у што верыу.
Працоунаму чалавеку, якi паустае у паэме ва усёй сваёй велiчы, аддае Я.Колас
свае сiлы,сваю любоу i свой талент.
Паэзiя Аркадзя Куляшова, яe тэматыка, публiцыстычная накiраванасць,
фiласофскiя i маральна-этычныя праблемы.(15.1)
А. Куляшоу пачау друкавацца з 1926 года. Першы зборнiк "Росквiт зямлi" быу
прыхiльна сустрэты у той час. У iм выяуляцца эмацыянальнае светаадчуванне
рамантычнага юнака.
Новы крок у творчым развiццi А. Куляшова пазначаны 30-мi гадамi. У вершах
"Воблака", "Ранак", "Плыла, цалавалася хмара с зямлёю", "Мая Бесядзь", А.
Куляшоу па-сапрауднаму звярнууся да чалавечай душы, прыйшоу да арыгiнальнай,
самабытнай творчасцi, да прастаты i глыбокага фiласофскага роздуму, да
шырокага абагульнення, у якiм моцна аб'яднаны думка i пачуццё паэта.
У гады Вялiкай Айчыннай вайны А. Куляшоу стварыу цэлы баладны цыкл пра
подзвiг беларускага народа у гады лiхалецця, у рамках якога вылучаюцца вершы-
балады "Млынар", "Над брацкай магiлай", "Лiст з палону", "Мацi", "Балада аб
чатырох заложнiках", "Балада аб знойдзенай падкове" i iнш.
У вершах А. Куляшова ваеннага часу гучыць светлы, пранiкнёны, узнёсла-балючы
голас чалавека, грамадзянiна, байца. Героi творау А. Куляшова - фiгуры
рэальныя i легендарныя, драматычныя i бессмяротныя. Яны аддаюць сваё жыццё за
маральныя каштоунасцi усяго чалавецтва.
У пасляваенны час творчасць А. Куляшова вызначаецца сталасцю, глыбокiм
фiласофскiм зместам, патрыятызмам. У гэтым сэнсе вельмi паказальным
з'яуляецца верш "Спакойнага шчасця не зычу нiкому...". Гэта верш-споведзь.
Усё, што акружае чалавека, вартае яго увагi, бо гэта i ёсць жыццё,
неспакойнае, нялёгкае, складанае. Паэт не прымае лёгкага шчасця, таго уяунага
дабрабыту, якiм жыве абывацель. Ён жадае усе свае пачуццi перадаць людзям,
захапiць iмi чалавечыя сэрцы.
У 1965 годзе А. Куляшоу напiсау цыкл вершау, аб'яднаных агульнай назвай
"Маналог". У вершах "Маналога" - роздум паэта аб маральным абавязку людзей
прерад памяццю, аб непераможнай сiле прауды i справядлiвасцi, аб значэннi
творчасцi у жыццi грамадства, аб адазнасцi творцау перад часам i людзьмi.
У лiрыцы А. Куляшова 60 - 70-х гадоу выявiлiся вялiкiя духоуныя мажлiвасцi
чалавека - прага дзейнасцi, адчуванне сваёй асабiстай велiчы i вартасцi,
адказнасць за "цяжкую пасаду паэта", за лёс Айчыны, разуменне сутнасцi
гiстарычных падзей i агульнай сувязi з'яу.
Аутар пiша паэмы "Цунамi", "Варшаускi тракт", "Хамуцiус", у якiх перадае
самаадчуванне чалавека у наш трывожны, навальнiчны век, яго барацьбу за
будучае без вайны, за чытае паветра i ваду, за ачалавечанне свету, за
усеагульнае шчасце.
Вобраз Лабановiча (трылогiя Якуба Коласа "На ростанях").15.2
Я. Колас сутыкае свайго героя з рознымi людзьмi, ставiць у розныя сiтуацыi,
раскрываючы яго характар, духоуны свет, маральную высакароднасць.
Ужо на першых старонках трылогii чытаем пра спрэчку Лабановiча з хатовiцкiм
папом Кiрылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык
з'яуяецца нiзшай iстотай, якая сама вiнавата у сваiм цяжкiм жыццi. Андрэй
Лабановiч катэгарычна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык - гэта чалавек
працы. У сваёй цёмнасцi, забiтасцi i адсталасцi народ не вiнаваты. Такiм яго
зрабiу несправядлiвы царскi рэжым. I таму Лабановiч горача бярэцца за
пашырэнне асветы не толькi сярод дзяцей, але i дарослых. Сцiплы, сумленны i
патрабавальны да сябе, Лабановiч надзвычай прынцыповы у адносiнах да
панямонскiх iнтэлiгентау, якiя здрадзiлi сваёй справе, сталi духоуна беднымi,
загразлi у цiне мяшчанства, абывачельшчыны, карцёжных гульняу, п'яняк.
Бачачы амаральнасць панямонскай iнтэлiгенцыi, несправядлiвасць улад у
адносiнах да сялян, Лабановiч часта задумвауся над складанымi праблемамi
жыцця, ставiу перад сабой спрадвечныя фiласофскiя пытаннi: што такое жыццё? У
чым сэнс чалавечага жыцця? У чым прызнанне асобы як грамадскай адзiнкi?
Пасля знаёмства з нелегальнай лiтаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай i
Галубовiчам усе падзеi сталi уяуляцца Лабановiчу у новым святле. Герой адчуу
вялiкую радасць, што спазнау тую прауду, якой жыу народ i за якую гiнулi у
астрогах i на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзiць на шлях актыунай
рэвалюцыйнай барацьбы, паступова наблiжаецца да сваёй мэты - "намацаць
галiнамi сонца".
Адданы справе, сумленны, Лабановiч гатовы пайсцi на самаахвярнасць дзеля
справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць - гэта таксама важная рыса
характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановiча.
Лабановiч - чалавек вялiкага iнтэлекту, здольны радавацца i хвалявацца,
адчуваць хараство роднай прыроды. Любоу да прыроды - адна з самых адметных
рыс у яго характары. Лабановiч, як i працоуны чалавек, куды глыбей успрымае
хараство прыроды, чым розныя прадстаунiкi мясцовых улад i iх прыслужнiкi,
якiя на прыроду глядзяць, як на сродак узбагачэння.
Складаны шлях прайшоу герой трылогii Я. Коласа. Часамi ён памыляуся, але
нiколi не iшоу на кампрамiс са сваiм сумленнем. Лабановiч быу мужным i не
пахiсным у час суровых выпрабаванняу, з якiх ён выйшау з адзiнай думкай:
"Чалавек павiнен жыць для дабра, ён павiнен быць карысным людзям".
Паэма Аркадзя Куляшова "Сцяг Брыгады".16.1
Алесь Рыбка - галоуны герой паэмы - пакiдае родны Мiнск у трагiчны час: вайна
прынесла у яго дом вялiкае гора, разбурыла любiмы горад, разлучыла з сям'ей.
Адчуваючы сябе сынам Радзiмы, часцiнкай свайго народа, ен iдзе на суровую i
цяжкую бiтву з фашызмам, даючы свяшчэнную клятву вярнуцца дамоу толькi з
перамогай.
Алесь Рыбка нi на хвiлiну не губляе веры у сiлы народа. Нават у самыя
драматычныя моманты свайго франтавога жыцця - развiтваючыся з домам,
выратоуваючы сцяг брыгады, пераходзячы лiнiю фронту, у цяжкiх умовах
акружэння - герой верыць у перамогу, i гэта вера з'яуляецца для яго надзейным
компасам.
Ён хоча прыйсцi дадому не нiкчемным, слабым жабраком, а пераможцам. Ён верыць
у справядлiвасць змагання. У героя паэмы высокае пачуццё грамадзянскага
абавязку перад народам, сапраудны гуманiзм i нянавiсць да ворага, яснае,
чыстае сумленне i прыгожая душа. Усе гэта спалучаецца з мужнасцю i чэснасцю.
Ен не шкадуе жыцця, выратоуваючы сцяг брыгады, выносiць з поля бою цяжка
параненага камiсара Заруднага i гэтым самым выконвае высокi воiнскi i
грамадзянскi абавязак.
Мужнасцю i стойкасцю вызначаецца i камiсар Зарудны. У самыя цяжкiя моманты
бою ён натхняе байцоу брыгады сваей верай у перамогу. Правобразам камiсара
паслужыу член Ваеннага савета 11 армii брыгадны камiсар I.В. Зуеу, з якiм А.
Куляшоу быу асабiста знаемы.
Разам з мужнасцю камiсара Заруднага i Алеся Рыбкi паэт паказвае паводзiны
Мiкiты Ворчыка - былога наводчыка гарматы, аднаго з тых, каму пашанцавала
застацца жывым. Пад уплывам панiчных чутак Ворчык губляе веру у перамогу, не
бачыць сэнсу у далейшым зьаганнi, не знаходзiць у сябе дастаткова сiл, каб
пераздолiць разгубленасць.У вынiку ен кiдае баявых сяброу, шукаючы "цiшынi i
спакою" дома. Але не знаходзiць Мiкiта сямейнага шчасця: дома ён даведваецца
аб трагiчнай смерцi жонкi Марыны i яе перадсмяротнай запiсцы з просьбай
адпомсцiць ворагу здзекi i слезы. Высвятляуцца таксама, что Ворчык, пакiдаючы
сваiх сяброу забрау ватоуку з зашытым брыгадным сцягам. За здраду Мiкiту
выносiцца суровы прысуд.
Вобразамi старасты - прыслугача Мядзвецкага, хутаранкi Лiзаветы А. Куляшоу
паказау маладушных людзей, здраднiкау.
Паэма А. Куляшова "Сцяг брыгады" сцвярджае духоуныя каштоунасцi народа -
нянавiсць да ворагау, здраднiкау, вальналюбства, высакародства, працавiтасць,
чалавечую годнасць. А.Твардоускi назвау паэму "голасам сэрдца, напоуненага
болем за родную беларускую зямлю, плачам па ёй i гарачай, светлай верай у яе
сiлы да барацьбы, у яе вызваленне".
Вобраз Васiля Дзятла (разгорнуты план). 16.2
1. Знешнi выгляд.
2. Асноуныя рысы характару:
а) шчырасць, адкрытасць у адносiнах да Ганны, мацi;
б) цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць;
в) працавiтасць (любоу да штодзённай сур'ёзнай працы перадалася Васiлю ад
бацькоу i дзядоу: у працы змалку загартоувалiся людзi);
г) недаверлiвасць, замкнутасць (ён не мог верыць, што хтосьцi будзе дбаць пра
яго выгаду: вопыт сведчыу адваротнае);
д) упартасць (надзея была толькi на самога сябе: гэтым ён мог захаваць сваю
незалежнасць);
е) сквапнасць (пашкадавау Грыбку, у якога захварэла дзiця, лыжку мёду);
3. Адносiны да зямлi (зямля для Васiля - яго жыццё, радасцi i гора, светлая
мара i горкi пакут. Зямля - ён сам. Ён iдзе да свайго поля, як "насустрэчу з
каханай").
4. Паядынкi за зямлю з Карчом ("Людзi на болоце") i старшынёй калгаса
Мiканорам ("Подых навальнiцы"), вынiкi гэтых паядынкау.
5. Спалучённе у характары Васiля працаунiка i уласнмiка (вялiкай любовi да
зямлi, перададзенай дзядамi i бацькамi, перш за усё не асуджэнне Васiля-
адасобнiка, уласнiка, а захапленне яго вялiкай прагай да зямлi, яе паэтычнае
адухауленне. Уласнiцкi пачатак развiты менш, чым працавiтасць, любоу да
зямлi).
6. Як Васiль уяуляе асабiстае шчасце? (Шчасце, на думку Васiля, немагчыма без
зямлi i багацця. Ён хоча быць багатым, жыць у дастатку, i у гэтым нiчога
дзiунага няма. Але шлях, якi выбiрае Васiль, не вядзе да жаданай мэты, не
прыносiць шчасця. З-за зямлi ён ахвяруе каханнем: выбiрае не Ганну, а уласную
гаспадарку, пасаг Манi, вырашаючы тым самым свой лёс).
7. Васiль i Ганна (учынкi Ганны бескарыслiвыя, пазбауленыя разлiку.
Трапяткое, чыстае i пяшчотнае яе каханне да Васiля. Непакорлiвая i рашучая,
яна у пэуны момант губляе цвёрдасць i падпарадкоуваецца волi бацькоу, дауняй
традыцыi "сцерпiцца-злюбiцца". У адрозненне ад Васiля Ганна здольна дзеля
уласнага шчасця на рашучыя учынкi, гатова ахвяраваць сабой дзеля чагосцi
Страницы: 1, 2, 3
|