Реферат: Жыццёвы і творчы шлях Кастуся Каліноўскага
Реферат: Жыццёвы і творчы шлях Кастуся Каліноўскага
КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
(1838-1864)
Сакавіцкай
раніцай 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільне пакаралі смерцю
дваццацішасцігадовага юнака. Калі назвалі Яго імя як дзяржаўнага злачынцы
"дваранін Вікенцій Каліноўскі, той усклікнуў: "У нас няма дваран, усе
роўныя".
Так
выразіў у апошні момант жыцця сваю адданасць абранаму шляху барацьбы за
народную волю рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь Каліноўскі
Нарадзіўся
ён 21 студзеня (2 лютага па новым стылю ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета
(цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы). Наванароджаны быў двойчы запісаны ў
хрэсныя кнігі мясцовага прыходскага касцёла: адзін раз пад імем Вікенція, а
другі пад двума імёнамі — Вікенцій і Канстанцін. Бацька яго быў уладальнікам
маёнтка і невялікай ткацкай фабрыкі.
Маленства
Кастуся праходзіла на ўлонні прыроды сярод аднагодкаў — вясковых дзяцей. Блізкімі
і зразумелымі былі яму клопаты і турботы сялян, абурэнне выклікала іх галеча.
Таму і з'явіліся ў яго пазней поўныя гневу спачування да абяздоленых словы:
"Жыццё нашае горш сабачага. Гэтакага ліха, дзецюкі, і скаціна не
знае".
Тады
ж пачуў ён народныя песні, поўныя лірызму і адначасна тугі і скаргі на нялёгкую
долю. У іх гучалі матывы любові да роднага краю, часам заклікі сілай дабіцца
лепшай долі:
Годзе,
братцы, трэба біцца За зямлю з панамі, — пяялася ў адной з іх.
У
1847 г. Кастусь паступае ў Свіслацкую гімназію, дзе навучэнцам давалі глыбокія
веды па асновах розных навук. Тут панаваў дух вольнасці і дэмакратыі. Ды працавалі
знакамітыя выкладчыкі: будучы прафесар Казанскага універсітэта Восіп
Кавалеўскі, вядомы батанік, уражэнец Брэстчыны, Станслаў Горскі. Гімназія па
праву магла ганарыцца сваімі выпускнікамі: знакамітым пісьменнікам Юзэфам
Крашэўскім, слынным мастаком Напалеонам Ордам, ураджэнцам вёскі Варацэвічы цяперашняга
Іванаўскага раёна.
Вучоба
захапіла Кастуся, прывабіла магчымасцю глыбейшага пазнання свету. Таму і быў у
ліку лепшых вучняў.
Па
заканчэнні К. Каліноўскі адзін час слухае лекцыі ў Маскоўскім медыцынскім інстытуце,
затым паступае на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Гады
навучання спрыялі далейшаму грамадзянскаму сталенню юнака.
Аформілася
польская нелегальная арганізацыя. Яе кіраўнікамі былі афіцэры Генеральнага
штаба Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі У гэтую арганізацыю ўваходзілі
студэнт Ляснога інстытута Валерый Урублеўскі і іншыя прагрэсіўна настроеныя людзі,
многія з якіх пазней сталі паплечнікамі Каліноўскага. У яе складзе быў і сам
Кастусь з братам Віктарам.
На
фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду К.Каліноўскага ўплывала і
сама грамадска-палітычная атмасфера ў краіне. Яшчэ ў 30-я гады былі пашыраны
ідэі Франца Савіча аб неабходнасці знішчэння памешчыцкага землеўладання шляхам
агульнай барацьбы народаў Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і Расіі супраць
цара і паноў. Блізкімі былі яму
дэмакратычныя традыцыі 40-х гадоў. Фарміраванню светабачання ў 50-я гг. спрыялі
часопісы "Современник" і "Колокол", дзе ўсебакова абмяркоўвалася
сялянскае пытанне, крытыкавалася прыгоннае права як асноўнае сацыяльнае зло,
прычына усіх народных бед.
Станаўленню
светабачання Кастуся спрыяў і яго родны брат Віктар. Ён прыцягнуў да
рэвалюцыйнай дзейнасці многіх афіцэраў (на жаль, сам памёр ад сухотаў за год да
паўстання). Віктар збіраў сілы для кіраўніцтва паўстаннем найперш з ліку
прафесійных ваенных, але асаблівае значэнне надаваў далучэнню да падрыхтоўкі
паўстання сялян — ідэя, якая будзе падхоплена і развіта малодшым Кастусём.
Пасля
заканчэння універсітэта ў 1861 г. К. Каліноўскі пэўны час жыве ў бацькоў, затым
пераязджае ў Гродна, дзе прыступае да стварэння рэвалюцыйнай арганізацыі. Пры
гэтым ён ўвесь час падтрымлівае сувязь з Вільняй, дзе складваўся агульны цэнтр
па кіраўніцтву рэвалюцыйнымі групамі Літвы і Беларусі.
Каліноўскі
выдатна разумеў сілу друкаванага слова, здольнага узняць народ на барацьбу. Ва
ўспамінах яго сучаснікі неаднойчы падкрэслівалі, што Кастусь надаваў
друкаванаму слову асаблівае значэнне. Таму і бярэцца за выданне першай беларускай
газеты для народа, якой даў сімвалічнаю назву — "Мужыцкая праўда".
Яна была адрасавана простаму люду, напісана на зразумелай яму мове і расказвала
пра набалелае.
К.Каліноўскі
падпісваў яе псеўданімам "Яська-гаспадар з-пад Вільні". Гэта
дапамагала хавацца ад царскіх шпікоў; друкарню шукалі ў Вільні, нават у
Варшаве, толькі не ў Гродне, дзе газета выдавалася. Усяго выйшла сем нумароў.
Да таго ж псеўданім гаварыў аб вясковым паходжанні аўтара, што не магло не
выклікаць сімпатый у сялян, каму К. Калшоўскі адрасаваў свае творы.
"О,
загрыміць наша праўда і, як маланка, пераляціць па свеце!" — з упэўненасцю
пісалася ўжо ў першым яе нумары.
Каліноўскі
быў перакананы, што будучае паўстанне павінна насіць нацыянальна-вызваленчы
характар і поспех яго будзе залежаць найперш ад актыўнага ўдзелу ў ім сялянства.
Таму на старонках газеты выкрываў антынародную сутнасць рэформы 1861 г., пра царскі
маніфест гаварыў, што "ніякай у ім няма праўды, няма з яго для нас ніякай
карысці".
Рэвалюцыянер-дэмакрат,
ён крытыкаваў варожую народу дзяржаўную сістэму кіравання, трапна параўноўваў
чыноўнікаў з саранчой, якая ўсё знішчае на сваім шляху.
Аднак
сяляне часам думалі, што зло творыцца мясцовымі ўладамі, а добры цар нічога пра
гэта не ведае. Нярэдка можна было сустрэць на дарогах хадакоў да яго, якіх,
аднак, часцей за ўсё затрымлівала паліцыя і вяртала назад. Калі ж хто і
дабіраўся да сталіцы, то праўды там таксама не знаходзіў.
Таму
К. Каліноўскі асаблівае значэнне надаваў пазбаўленню іх ад гэтых ілюзій, паказу
сапраўднай сутнасці самадзяржаўя, еднасці цара з панамі і чыноўнікамі,
адначасна папярэджваў эксплуататараў пра немінуючую адплату за здзекі, выказваў
веру ў перамогу народнага змагання: " Дзяры з нас, цар, дзярыце з нас,
чыноўнікі яго, хаця да астатняй шкуры; то памятайце, што і на вас прыйдзе пара,
памятайце, што калі мужык разгуляецца, то, як свет шырокі, кроў ваша
пальецца!"
У
"Мужыцкай праўдзе" сцвярджаліся перадавыя рэвалюцыйна-дэмакратычныя
ідэі. Галоўныя з іх: 1. Зямля павінна належаць народу; чалавек сапраўды свабодны
толькі тады, калі мае свой надзел зямлі; калі яго няма, то трэба ўзяць сілай;
2. Не народ створаны для ўрада, а ўрад для народа (дарэчы, гэты тэзіс
выкарыстоўвае сёння газета "Рэспубліка", што сведчыць пра яго
надзённасць); 3. Народ павінен мець дэмакратычныя свабоды веравызнання, права
навучання на роднай мове.
Потым
ён узначальвае Літоўскі правінцыяльны камітэт, увесну 1863 г. становіцца рэвалюцыйным камісарам Гарадзеншчыны, а ўлетку вяртаецца ў Вільню, дзе становіцца
кіраўніком краёвага паўстанцкага цэнтра. Дзякуючы намаганням Каліноўскага цэнтр
наладзіў работу, і паўстанцкія арганізацыі яшчэ трымаліся да вясны 1864 г.
"...Не
жаль згінуць за тваю праўду..." У сувязі з наступам рэакцыі К. Каліноўскі змушаны быў
перайсці на нелегальнае становішча, аднак у лютым 1864 года быў выдадзены
здраднікам і арыштаваны. Следства цягнулася каля месяца. Рэвалюцыянер-дэмакрат
трымаецца надзвычай мужна, на допытах не выдаў нікога са сваіх сяброў па
змаганні. Азіраючыся на пройдзены шлях, ён знаходзіць у сабе сілы ў чаканні
смяротнага прысуду пісаць ліст на волю, які ўспрымаецца сёння як духоўны
запавет нашчадкам. Ён так і называецца — "Пісьмо з-пад шыбеніцы". У
ім аўтар, развітваючыся з народам, не шкадуе, што так склаўся яго жыццёвы лес,
бо быў аддадзены служэнню людзям, хоць і гучыць у радках натуральная туга:
"Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі
застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль загінуць за тваю праўду".
I
перад смерцю ён не здрадзіў сваім ідэалам, заклікае людзей працягваць барацьбу.
У
"Пісьмо..." уключаны і адзіны вядомы нам верш К. Каліноўскага "Марыська
чарнаброва, галубка мая", поўны лірызму і адначасна трагедыйнасці:
Марыська
чарнаброва, галубка мая,
Гдзе
ж ся падзелася шчасце і ясна воля твая?
Думаецца,
маюць рацыю асобныя даследчыкі, якія за вобразам Марысі бачаць адначасна і канкрэтнага
чалавека Марыську Ямант, дачку аднаго з паплечнікаў па паўстанню, яго каханую,
і ўсю Беларусь. Бо нездарма ж у вершы чуюцца ноты глыбокага грамадзянскага
гучання:
Бывай
здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе...
ЗНАЧЭННЕ ДЗЕЙНАСЩ КАЛІНОЎСКАГА
Жыццёвы
і творчы подзвіг К. Каліноўскага — адна з найярчэйшых старонак у нашай гісторыі
і літаратуры. Ён адстойваў ідэі роўнасці людзей, права кожнага на паўнакроўнае
жыццё. Яго публійыстычныя творы сталі адметнай з'явай у нашай культуры, бо
напісаны ўзнёсла і даходліва з выкарыстаннем залацінак народнай мовы. Ён сам
быў патрыётам, гэтаму вучыць і нас. Нездарма Уладзімір Караткевіч для
экслібрыса сваей 6ібліятэкі выбраў партрэт Кастуся Каліноўскага, нашага
нацыянальнага героя і дыялог — пароль паўстанцаў: